Дзень у гісторыі
1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.
1705 — Станіслаў Ляшчынскі падпісаў pacta conventa, а на другі дзень арцыбіскуп Львоўскі Канстанцы Зялінскі правёў ягоную каранацыю.
1952 — Вялікая Брытанія правяла першае выпрабаваньне ядзернай зброі.
1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.
2021 – апублікаванае «Дасье Пандоры»: Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледвальнікаў выкрыў афшорныя схемы сусьветных лідэраў. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка дакумэнтаў, паводле якіх ад падаткаабкладаньня былі схаваныя каля 32 трыльёнаў даляраў. 138 кампаніяў з дасье належаць грамадзянам Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1458 — Казімер Казіміравіч, каталіцкі сьвяты, патрон Польшчы
1889 — Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар
1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.
1897 — Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык
1897 — Люі Араґон, францускі пісьменьнік.
1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.
1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.
У памяці
1226 — Францішак Асыскі, заснавальнік ордэну Францішканаў, каталіцкі сьвяты.
1652 — Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт, уніяцкі сьвятар. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі.
1937 — Павал Валошын, беларускі палітычны дзеяч
2013 — Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.
2014 — Рыгор Кійко, беларускі мастак, палітвязень.