Гэта вынікае з адказу, які атрымаў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч на сваю скаргу на імя дырэктаркі ТАА «Інфаэкспэрт» Алены Крывальцэвіч. У гэтую структуру ўваходзіць цэнтар друкарскіх паслуг «Карандаш».
У першым адказе гаварылася, што «з улікам сур’ёзнасьці і важнасьці звароту для нашай кампаніі на час праверкі Алена Рыбак будзе адхіленая ад выкананьня абавязкаў мэнэджэра».
Цяпер Алег Мацкевіч атрымаў другі адказ з ТАА «Інфаэкспэрт»:
«Другі адказ вельмі дзіўны: праведзена праверка, Алена Рыбак адноўленая на працы. І апошні сказ — тое, што была адмова ў друкаваньні мапы, тлумачыцца тэхналягічнымі прычынамі. То бок не адмовай самой Рыбак, а зусім іншым. Гэта мяне вельмі зьдзівіла. Але пачатае трэба даводзіць да канца. Бліжэйшым часам будзе складзеная заява ў пракуратуру з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу».
У самім цэнтры друкарскіх паслуг «Карандаш» спачатку сказалі, што Алена Рыбак «у гэты момант адхіленая ад працы і калі яна выйдзе, невядома».
Дырэктарка «Інфаэкспэрта» Алена Крывальцэвіч сказала карэспандэнту Свабоды праз тэлефон:
«Прабачце, я не камэнтую праз тэлефон такія пытаньні, тым больш у такі позьні час (яшчэ не было 18-й. — рэд.). Да пабачэньня».
Напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры, мове.
Наклад мапы ўзяўся быў вырабіць друкарскі цэнтар «Карандаш», што на плошчы Незалежнасьці ў Менску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытаньняў ня ўзьнікла: напярэдадні вырабілі пробныя асобнікі і склалі замову. Але ў дзень, калі меліся друкаваць мапу, адміністратарка друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць Радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, — антыдзяржаўным, матэрыялы — агітацыйнымі, і таму цэнтар адмаўляецца іх друкаваць.