Такое рашэньне сёньня ўхваліў Менскі гарадзкі суд, які адхіліў скаргу Яроменка на прысуд Першамайскага раённага суда.
Яроменак зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе, але не верыць у станоўчы вынік.
20 жніўня Першамайскі суд Менску прызнаў актывіста Маладога фронту Ўладзімера Яроменка вінаватым у парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду і асудзіў на 3 месяцы арышту ў арыштным доме.
Уладзімір Яроменак нарадзіўся ў горадзе Мёры 4 верасьня 1990 года.
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г., пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі каля Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскай турме. Пасьля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.
Яроменку было выстаўлена абвінавачваньне паводле крымінальнага артыкулу пра масавыя беспарадкі. 14 траўня 2011 года судом Партызанскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў калёніі «Віцьба» пад Віцебскам.
11 жніўня 2011 года Яроменак быў памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

Даведка Радыё Свабода — Уладзімер Яроменак