Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 лістапада: Разгляд судовае скаргі Ўладзімера Яроменка, 390 гадоў з дня забойства Язафата Кунцэвіча


Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менскі гарадзкі суд, разгляд скаргі былога палітвязьня Ўладзімера Яроменка, абвінавачанага ў парушэньні прэвэнтыўнага нагляду і прысуджанага да 3 месяцаў арышту. Пачатак а 11.00.

Менск, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва – адкрыцьцё адмысловага праекту «Декадзіроўка. Архетып адэкватнага часу». Пачатак а 17.00.

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» – чарговая імпрэза фэстывалю «Лятучы стол Караткевіча» – «Скрыпка дрыгвы». Зьміцер Вайцюшкевіч сьпявае песьні на вершы Караткевіча. Пачатак у 19.00.

Менск, у Loft cafe – прэзэнтацыя сольнай праграмы скрыпачкі Вольгі Пацкевіч Viva la Vida . Пачатак у 19.00.

Менск, у клюбе «Графіці» – Pop-rock: група Hurma. Пачатак у 19.00.

Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

930 – заснаваны найстарэйшы ў сьвеце парлямэнт – ісьляндзкі альтынг.

1918 – рашэньне Рэгенцкай Рады Польшчы аб прызначэньні Юзэфа Пілсудскага кіраўніком дзяржавы.

1925 – спынілася выданьне газэты «Жыцьцё беларуса».

1933 – у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.

1982 – Юры Андропаў абраны генэральным сакратаром КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1823 – Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.

1840 – Агюст Радэн, францускі скульптар.

1885 – Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1911 – Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

1920 – Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.

1958 – Леанід Пранчак, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1572 – Рыгор Хадкевіч, вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

1623 – у Віцебску быў забіты вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч. Кунцэвіч стаў сымбалем і галоўным правадніком Берасьцейскай царкоўнай вуніі, якая мелася аб’яднаць беларусаў праваслаўных і каталікоў у адзіную царкву.

1868 – Мсьціслаў Камінскі, беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст.

1996 – Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч.

ЦЫТАТА ДНЯ

Занадта шмат людзей – і ў дзяржапараце, і ў сілавых структурах, і простых людзей – зразумелі, што яшчэ 10 гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнкі і Беларусь і яе народ проста ня вытрымаюць. Нельга жыць у стане пэрманэнтнай вайны з самім сабой. Адносіны грамадзтва да Лукашэнкі непазьбежна набліжаюцца да «кропкі перанасычанасьці». А гэта значыць, у імгле, якую напусьціў на Беларусь першы яе прэзыдэнт, зьявілася сьвятло надзеі.

Анатоль Майсеня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG