Падчас апошняга зьезду Маладога фронту, які адбыўся ў Менску 26 кастрычніка, упершыню на мерапрыемстве такога маштабу разглядалася пытаньне пра мадэрацыю суполкі арганізацыі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Падчас дыскусіі Зьміцер Дашкевіч выказаў шэраг прэтэнзій да стылю і тэмы публікацыяў суполкі, у якой, на яго думку, ужываецца нецэнзурная лексыка, а таксама публікуюцца матэрыялы, якія прапагандуюць гомасэксуалізм і іншыя вычварэньні.
Асноўны апанэнт Зьмітра Дашкевіча Іван Шыла выказаў непаразуменьне з нагоды таго, што «Малады фронт» на зьезьдзе палову часу прысьвячаў вырашэньню пытаньня, хто і што напісаў у суполцы «Вконтакте». Тады ж Іван Шыла заявіў карэспандэнту Свабоды:
«Я адразу казаў, што гэта не пазыцыя Маладога Фронту, а гэта проста адпавядае таму, што сёньня адбываецца ў інтэрнэце з палітычнай тэматыкай у любым разе. Апроч жартаўлівых пастоў там ёсьць сур’ёзныя рэчы. І гэта праблема тых людзей, якія не разумеюць жарты. Мне шкада, што ня ўсе ў гэтым арыентуюцца».
У суполцы Малады фронт цяпер налічваецца 10 425 чалавек. Гэта вельмі вялікая колькасьць удзельнікаў для беларускай моладзевай арганізацыі. Доступ да мадэрацыі суполкі мае каля 10 чалавек. Аднак яе лідэрам зьяўляецца актывіст Маладога фронту з Салігорску Іван Шыла.
Праз два тыдні пасьля зьезду адзін з новаабраных сустаршыняў Маладога фронту Андрэй Цянюта паведаміў Свабодзе, што пакуль перадачы Зьмітру Дашкевічу права мадэрацыі суполкай не адбылося:
«Сытуацыя з суполкай „Вконтакте“ нашай арганізацыі пакуль незразумелая, таму што зьезд вынес рашэньне, што права мадэрацыі будзе перададзена Зьміцеру Дашкевічу, але мне здаецца, што да гэтага часу гэта зроблена не было. Зараз суполка скацілася да ўзроўню жоўтай прэсы. Там ідуць адкрытыя напады на асноўныя прынцыпы Маладога фронту і самае крыўднае, што гэта робіцца ад імя арганізацыі. Але справа ў тым, што Малады фронт ніколі ня быў папулісцкай арганізацыяй. Малады фронт — гэта арганізацыя, якая імкнецца не да колькасьці, а да якасьці. У нас ёсьць ідэалягічны падмурак. Відавочна, што зараз Іван Шыла зьяўляецца нелегітымным мадэратарам суполкі, у адпаведнасьці з рашэньнем зьезду Маладога фронту».
Зьміцер Дашкевіч, які таксама абраны сустрашынём арганізацыі, ня мае акаунта ў «Вконтакте», аднак паводле рашэньня Зьезду мусіць кіраваць суполкай Маладога фронту. Ён кажа, што згодны з варыянтам, калі каардынатары суполкі проста пераймянуюць яе, таму што ня лічыць інтэрнэт-актыўнасьць прыярытэтным відам дзейнасьці для Маладога фронту:
«Каардынатары гэтай суполкі сказалі, што яны яе пераймянуюць. Ну і ўсё на гэтым, няхай перамяноўваюць. Праблема ў тым, што ад імя Маладога фронту яны выкарыстоўваюць нецэнзурныя выразы. Няхай яны гэта робяць ад свайго імя. Я не хачу настойваць на перадачы права мадэрацыі, таму што прытрымліваюся меркаваньня, што гэтая суполка нічога не вырашае. Можа яна і раскручаная, але гледзячы на дзейнасьць Маладога фронту, я не разумею, чым менавіта дапамагае гэтая суполка. Паскандаліць, пасядзець у інтэрнэце, адзін аднаго аблаяць — вось і ўся дзейнасьць. Пасьля зьезду Іван Шыла абвясьціў, што суполка будзе перайменаваная. У прынцыпе, калі гэта адбудзецца, то мяне гэта задаволіць. Ці будзем мы ствараць іншую суполку, я сказаць не магу. Але перакананы, што ні на што гэтыя суполкі не ўплываюць. Але калі будуць гатовыя людзі, то можна і стварыць, але ўжо без пашляціны»,— кажа Зьміцер.
Сам Іван Шыла лічыць, што Зьміцер Дашкевіч, які не цікавіцца сацыяльнымі сеткамі, некампэтэнтны чалавек, каб ацаніць якасьць пастоў у суполцы «Маладога фронту», аднак кажа, што згодны перайменаваць суполку. Разам з тым, Іван Шыла перакананы, што новая суполка, калі яна будзе створаная арганізацыяй, набярэ ня больш за 450 ўдзельнікаў:
«На жаль, гэта традыцыйна для апазыцыі, што канструктыўнага рашэньня прыняць не атрымоўваецца. На зьезьдзе абмяркоўвалі і ставілі на галасаваньне выдаленьне суполкі, а прайшло рашэньне пра перадачу права мадэрацыі Зьмітру Дашкевічу. Было вырашана, што Зьміцер адзінаасобна прагледзіць больш як 3000 пастоў і выдаліць тое, што абражае хрысьціянства і прапагандуе ЛГБТ. Чалавек у турме сядзеў, лідэр моладзі, а вось такую функцыю атрымоўвае. Сядзець і паведамленьні выдаляць. Гэта першае, што мяне насьцярожвае.
Другое — тое, што людзі, якія не разумеюць спэцыфіку сацыяльных сетак, бяруцца судзіць. Наогул, амаль клясычнае, „не чытаў, але асуджаю“. Дашкевіч бачыць адзін допіс і, зыходзячы з гэтага, робяць глябальныя высновы. Напрыклад, у суполцы ставіцца пытаньне „За каго б вы галасавалі: гея-дэмакрата, сьвядомага беларуса ці Лукашэнку?“ У выніках апытаньня аказваецца, што ня ўсе галасавалі б за Лукашэнку. У трактоўцы Дашкевіча такое пытаньне — ўжо гей-прапаганда. А на зьедзе была прынятая рэзалюцыя — за гэта цяпер з „Маладога Фронту“ выключаюць.
Для мяне добры прыклад „пабліку“ — „Лента.ру“. Гэта самае папулярнае расейскамоўны онлайн-СМІ. Там і сарказм, і іронія, і жарты (у тым ліку на мяжы фолу). І ўсё гэта запатрабаванае, бо ў СМІ вельмі вялікая аўдыторыя. Тое самае з МФ — не могуць 30 запісаў пра ўсё на сьвеце (ад палёту на Марс да зімовых падштанікаў) быць пазыцыяй МФ. Шкада, што такога разуменьня няма. Таму, відаць, прыйдзецца не дыскрэдытаваць арганізацыю і пераймяноўваць. Жадаю ім посьпеху ў інтэрнэце, на ўскідку скажу, што тыповых суполак „мова-сьцяг-Жыве Беларусь“ сотні, посьпехам яны не асабліва карыстаюцца. Добра, калі „Малады Фронт“ дасягне ўзроўню нашых ідэйных братоў з МХД, якіх чытае 450 чалавек».