Цягам двух месяцаў у ачагу будуць праводзіцца проціэпізаатычныя і проціэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазаплянавы адлоў бадзяжных жывёлаў і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.
Буйное ўзгараньне на балоцістай мясцовасьці паблізу вёскі Альманы Столінскага раёну цалкам лякалізаванае, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Другі дзень супрацоўнікі лясной аховы і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях ліквідуюць пажар на Альманскіх балотах, самым вялікім у Эўропе комплекс некранутых балот.
Сусьветная ноч кажаноў адзначаецца ў апошнія выходныя жніўня ад 1997 году. Сёлета — у ноч з 25 на 26 жніўня.
Пяць з паловай гадзін супрацоўнікі лясной аховы спрабуюць патушыць пажар на Альманскіх балотах, што на Берасьцейшчыне. Прычынай узгараньня магла стаць незатушаная цыгарэта.
Канфлікт адбыўся праз тое, што 10-месячны сабака здушыў дзьвюх курэй. Мужчыны «вырашылі правучыць сабаку», зьбілі шчанюка, «накінулі яму на шыю пятлю і павесілі на сук».
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, гарвыканкам забараніў мітынгі на падставе таго, што ў заяўленыя дні на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў будуць праводзіцца рамонтныя работы.
Дзе ў Беларусі самае цёмнае неба? Якія зоркі ўпрыгожваюць жнівеньскія ночы? Калі назіраць мэтэорны дождж? Зорныя запаведнікі краіны шукалі наша сталая аўтарка Яна Шыдлоўская і астрафатограф Віктар Малышчыц.
Ва ўстановы Слонімскага раёну прыйшоў загад вынішчыць кусты сумніку. Гэта дэкаратыўная расьліна, якую многія вырошчваюць на гародах. Аказваецца, сумнік уваходзіць у лік найбольш небясьпечных інвазійных расьлінаў. Для прыроды ён больш небясьпечны, чым баршчэўнік Сасноўскага.
Прывезьці ядзернае паліва на БелАЭС маюць у лістападзе 2018 году. Пра гэта стала вядома са справаздачы аб паседжаньні калегіі Дзяржатамнагляду.
Гараджане тонамі спажываюць марозіва, жывёлаў у заапарку паліваюць са шлянга, яблыні цьвітуць другі раз, а караед зьнішчае лесапаркі. Свабода даведалася, як трыццаціградусная сьпёка ўплывае на жыцьцё і прыроду ў Беларусі.
Фотарэпартэр агенцтва Reuters у Беларусі Васіль Фядосенка зьняў каля вёскі Янавічы, на Віцебшчыне, як зьмеяед корміць птушаня ў гнязьдзе.
Ва ўсёй Эўропе рыхтуюцца да рэкорднай сьпёкі. На гэтых выходных у Гішпаніі і Партугаліі прагназуецца тэмпэратура вышэйшая за 47 градусаў цяпла.
За пэрыяд з 2014 па канец 2017 году ў Беларусі зьменшыліся папуляцыі уключаных у Чырвоную кнігу мядзьведзяў, рысяў, барсукоў і эўрапейскіх норак. Расьце толькі колькасьць зуброў, паведамляе Thinktanks. by .
Грамадзяне 80 краінаў, якія прылятаюць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», могуць 30 дзён неабмежавана падарожнічаць па Беларусі. Бязь візы. Што замежніку рабіць тут цэлы месяц? Мы ведаем.
Надвор’е ў жніўні спрыяе ўборцы ўраджаю, заявіла намесьніца кіраўніка Рэспубліканскага цэнтру па гідрамэтэаралёгіі Сьвятлана Кузьміч.
Адно з самых густазаселеных месцаў плянэты — Паўночнакітайская раўніна — да канца стагодзьдзя зробіцца непрыдатным для жыцьця, калі ня ўдасца спыніць кліматычныя зьмены, піша The Guardian.
Дзяржаўная прыродаахоўная інспэкцыя адрэагавала на публікацыю Свабоды: кар’еры пад Горадняй схаваюць пад «чыстым» грунтам.
27 ліпеня па ўсёй плянэце можна было назіраць зацьменьне Месяца і вялікае процістаяньне Марса.
27 ліпеня а 21.24 пачнецца самае працяглае ў ХХІ стагодзьдзі зацьменьне Месяца і вялікае процістаяньне Марса. Сёлета дзьве гэтыя адметныя астранамічныя зьявы супадаюць.
На ўскраіне Горадні пачалі засыпаць крэйдавыя кар’еры. Для гэтага меўся выкарыстоўвацца грунт, аднак на бераг таксама зьвезена будаўнічае і плястыкавае сьмецьце.
27 ліпеня а 21.24 пачнецца самае працяглае ў 21-м стагодзьдзі зацьменьне месяца і вялікае процістаяньне Марса. Сёлета дзьве гэтыя адметныя астранамічныя зьявы супадаюць.
Дасьледаваньне Антона Трафімовіча і каманды журналістаў Свабоды пра пабудову новай дарогі празь Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод двух з паловай дзясяткаў службаў Радыё Свабода ў катэгорыі Тэкст/Аўдыё. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў RFE/RL за чэрвень 2018 году.
Сёньня ў 21.24 пачнецца самае працяглае ў 21 стагодзьдзі зацьменьне Месяца і вялікае процістаяньне Марса. Сёлета дзьве гэтыя адметныя астранамічныя зьявы супадаюць.
Гіганцкая вячэрніца — адзін з найменей дасьледаваных беларускіх відаў кажаноў, бо звычайна селіцца ў цяжкадаступных месцах. Перад гэтым, усяго адзін раз вячэрніцу бачылі ў Беларусі — у 1930 годзе. Мы правялі тры дні ў намётах сярод палескіх балот, каб пабачыць рэдкага кажана.
Гіганцкая вячэрніца — адзін з найменей дасьледаваных беларускіх відаў кажаноў, бо звычайна селіцца ў цяжкадаступных месцах. Перад гэтым усяго адзін раз вячэрніцу бачылі ў Беларусі — у 1930 годзе. Мы правялі тры дні ў намётах сярод палескіх балотаў, каб пабачыць рэдкага кажана.
26 ліпеня ў Маладэчне прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС.
Яго завуць Ягуар і ён беларускі сабака-інвалід, які цяпер жыве ў Нямеччыне.
У выніку ліставаньня грамадзкіх актывістаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў стала вядома, што чарговым разам адкліканы «для дапрацоўкі» закон «Аб абыходжаньні з жывёламі».
Таксама 22 ліпеня даволі моцна затапіла Магілёў і Сьветлагорск. На Касьцюковічы за дзень выпала ня менш за 70 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме ў 75 мм.
Такі закон мелі прыняць яшчэ ў 2015 годзе, стварылі адмысловую камісію, якая перапрацавала законапраект яшчэ 2011 году, далі грамадзкасьці абмеркаваць вынік у 2016-м… І ўсё.
Да канца гэтага тыдня надвор’е ў Беларусі прынцыпова не зьменіцца. Па-ранейшаму ў многіх рэгіёнах чакаюцца навальніцы, якія суправаджаюцца парывістым ветрам. Тэмпэратурны рэжым застанецца павышаным: уначы — +14-19°С, удзень — +22-28°С.
Майму захапленьню Ісьляндыяй 17 гадоў. Цяжка сказаць, ад чаго яно пачалося і, па сутнасьці, гэта ўжо ня важна. За гэтыя гады я ані разу не пашкадаваў, што абраў такое незвычайнае хобі. Увесь мінулы тыдзень я правёў там. Пра гэтае падарожжа распавяду ў трох блогах.
Дарогу праз Альманскія балоты ўсё яшчэ будуюць. Улады патлумачылі, чаму яна патрэбная
Кабанава затрымалі 15 ліпеня каля 13.40 каля ўваходу на рынак на вуліцы Пушкінскай, дзе ён зьбіраў подпісы за адстаўку берасьцейскіх чыноўнікаў
Глыбіня падтапленьня пэўных участкаў падчас залевы 12 ліпеня ў Берасьці дасягала 80 сантымэтраў.
У мінулыя выходныя ў сталічным Батанічным садзе адбыўся вялікі музычны фэст «Stereo Weekend з Новым Радыё». Аматары музыкі фэст ацанілі за добрую праграму і арганізацыю, адсутнасьць чэргаў, вялікую прастору, ветлівую ахову. А «зялёныя», эколягі — скрытыкавалі: маўляў, Батанічны сад — гэта навуковая, дасьледчая лябараторыя Нацыянальнай акадэміі навук, да таго ж музыка напалохала птушак, газоны і лужкі вытапталі.
У шэрагу неспрыяльных раёнаў даволі высокая канцэнтрацыя жыхароў. Спрыяльныя ўмовы — на захадзе і поўначы гораду, часткова — на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе.
На берасьцейскай плошчы Леніна 8 ліпеня праціўнікі будоўлі акумулятарнага заводу ў Берасьцейскім раёне зладзілі футбольны матч. У гульні ўзялі ўдзел каманды «Ай помер» і «Не заводу».
7 ліпеня ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат» пачаў пусканаладачныя працы на вытворчасьці беленай цэлюлёзы. У тэрыторыю санітарна-абарончай зоны не патрапілі дачныя ўчасткі і сельскагаспадарчыя надзелы.
Людзі ў судзе Ленінскага раёну Берасьця зладзілі флэшмоб з старадаўняй карцінай, дзе зь няправеднага судзьдзі здымаюць скуру.
Пятро Парашэнка вырашыў пераняць досьвед Аляксандра Лукашэнкі што да гаспадарчай дзейнасьці на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях.
Аддзел ідэалёгіі адміністрацыі Савецкага раёну Менску забараніў жыхарам менскага Сельгаспасёлку наладзіць сьвята ў сквэры Котаўка . Жыхары навакольных кварталаў плянавалі разам сабрацца ўвечары 5 ліпеня.
Як гэта выправіць? Экспэрт кажа, зносіць кварталы ня трэба, але і высадзіць больш дрэваў уздоўж дарогаў — не рашэньне.
Беларуская АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, «у цэлым адпавядае патрабаваньням стрэс-тэсту».
У шлейфах гейзэраў спадарожніка Энцэляд існуюць буйныя арганічныя малекулы, якія лічацца нeад’емнай чacткай кожнага жывoга аpгaнізму.
Каля 10 чалавек прыйшлі 26 чэрвеня на акцыю «Астравецкі шлях» у Радашкавічах. Яны ўсклалі вянок да помніка Янкі Купалы, аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў і мясцовай адміністрацыі папярэдзілі ўдзельнікаў, што калі яны не разыдуцца, іх дзеяньні будуць трактавацца як несанкцыянаванае мерапрыемства.
У Менску працягваецца канфлікт жыхароў дамоў па праспэкце Незалежнасьці на бульвары Талбухіна з кіраўніцтвам кампаніі-забудоўніка «Вецер».
Загрузіць яшчэ