Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі заблякавалі машыну «Зелянбуду», не дазволіўшы пілаваць дрэвы. ВІДЭА


Менчукі не пусьцілі «Зелянбуд» пілаваць дрэвы ў іх двары. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Менчукі не пусьцілі «Зелянбуд» пілаваць дрэвы ў іх двары. ВІДЭА

У Менску працягваецца канфлікт жыхароў дамоў па праспэкце Незалежнасьці на бульвары Талбухіна з кіраўніцтвам кампаніі-забудоўніка «Вецер».

На месцы былога дзіцячага садку на праспэкце Незалежнасьці, 93б мае зьявіцца чатырохпавярховы бізнэс-цэнтар з паркінгам больш як на 100 аўтамабіляў.

У дварах навакольных дамоў Менгарвыканкам дазволіў сьпілаваць больш за 300 дрэваў і кустоў. Жыхары лічаць рашэньне незаконным, бо гэты квартал уваходзіць у ахоўную зону і тут нельга будаваць нічога, што павялічвала б нагрузку на навакольнае асяродзьдзе.

Алею і ўсе дрэвы вакол былога дзіцячага садка сьпілавалі цягам двух апошніх тыдняў
Алею і ўсе дрэвы вакол былога дзіцячага садка сьпілавалі цягам двух апошніх тыдняў

Раніцай 25 чэрвеня да будаўнічай пляцоўкі ў суправаджэньні прадстаўнікоў кампаніі «Вецер» прыехалі камунальнікі «Зелянбуду». Яны дасталі бэнзапілы і ўжо рыхтаваліся пілаваць каштаны, бярозы, ліпы, адзначаныя зялёнай фарбай. Аднак у гэты момант з суседніх дамоў высыпалі некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторыя жыльцы трымалі ў руках загадзя падрыхтаваныя плякаты супраць «самаўпраўства» інвэстара і чыноўнікаў, іншыя абдымалі прызначаныя на сьпілоўваньне дрэвы.

Заявы забудоўнікаў, што іх дзеяньні падмацаваныя дазволам гарадзкіх уладаў, на пікетоўцаў не падзейнічалі. Тады выклікалі нарад міліцыі, але загад міліцыянтаў вызваліць тэрыторыю таксама плёну ня меў. У выніку зелянбудаўцы вярнуліся ў машыну.

Жыхары запэўніваюць, што зьбіраюцца бараніць свой двор «да пераможнага канца». Дрэвы былі пасаджаныя іх бацькамі і дзядамі больш за 50 гадоў таму, і толькі іх нашчадкам, лічаць жыхары, варта вырашаць, што рабіць зь зялёнымі насаджэньнямі.

Але афіцыйныя асобы, да якіх зьвярталіся менчукі, сьцьвярджалі, што забудоўнік усё робіць паводле закону. У адказ грамадзяне падалі пазоў у суд. Слуханьне прызначана на 12 ліпеня. Да кампаніі-забудоўніцы тры асноўныя прэтэнзіі:

  • У жылой зоне нельга будаваць стаянкі і паркоўкі для больш як 50 аўтамабіляў.
  • Будаўніцтва вядзецца ў ахоўнай зоне.
  • Забудоўнік не падаў дакумэнтаў, зь якіх была б вядомая аддаленасьць новага будынка ад жылых дамоў.

Каля парку Чалюскінцаў у Менску высекуць 273 дрэвы. Тут будуюць бізнэс-цэнтар

У Менску пашыраць вуліцу Макаёнка для новага комплексу сэрбскіх забудоўнікаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG