Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі чакаецца «тэмпэратурнае расслаеньне». Якое надвор’е будзе ў жніўні


Надвор’е ў жніўні спрыяе ўборцы ўраджаю, заявіла намесьніца кіраўніка Рэспубліканскага цэнтру па гідрамэтэаралёгіі Сьвятлана Кузьміч.

Сыноптыкі прагназуюць, што тэмпэратура ў жніўні ў Беларусі будзе на 1 градус цяплейшай, чым звычайна.

Навальніцы ў апошнім летнім месяцы будуць, але месцамі: такія ліўні, як былі ў ліпені, не паўторацца.

З прычыны дажджоў вільготнасьць збожжа замест звычайных 12-14% даходзіла да 30%.

У апошняй дэкадзе жніўня ў Беларусі прагназуецца так званае «тэмпэратурнае расслаеньне»: на паўднёвым захадзе застанецца сьпякота, а на паўночным усходзе тэмпэратура панізіцца да 11-18 градусаў удзень.

Сьпёка спрыяе пажарам

Архіўнае фота. Пажар у Чарнобыльскай зоне
Архіўнае фота. Пажар у Чарнобыльскай зоне

​«Сёлета за 7 месяцаў у аграпрамысловым комплексе адбылося 67 пажараў», — паведаміў супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сытуацый Дзьмітры Турчын. Аднак, хоць пажараў стала болей, матэрыяльныя страты пакуль невялікія і няма загінулых ад агню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG