Больш за 7,5 тысяч тонаў небясьпечных сьвінцовых адкідаў з акумулятарнага заводу каля Белаазёрску спачатку прывезьлі ў пасёлак Зялёны Бор Івацэвіцкага раёну. Аднак мясцовыя жыхары пачалі пратэставаць, і ўлады прызналі, што адкіды небясьпечныя, іх трэба не захоўваць тут, а перапрацаваць.
У чэрвені адкіды пачалі вывозіць зь Зялёнага Бору. Да 26 чэрвеня было вывезена 350 тонаў адкідаў. Аднак пакуль іх вязуць не перапрацоўваць, а на палігон прамысловых адкідаў у Магілёўскай вобласьці.
Сьвінцовыя адкіды пачалі вывозіць з Івацэвіцкага раёну — на Магілёўшчыну. ВІДЭА
Самае папулярнае
1