Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабака-інвалід зь Берасьця жыве ў Гамбургу і адпачывае ў Швэцыі. ВІДЭА


Берасьцейскі сабака Ягуар, які цяпер жыве ў Гамбургу
Берасьцейскі сабака Ягуар, які цяпер жыве ў Гамбургу

Яго завуць Ягуар і ён беларускі сабака-інвалід, які цяпер жыве ў Нямеччыне.

Летам 2016 году пэнсіянэрка зь Берасьця знайшла Ягуара скалечанага пасьля аварыі і забрала жыць да сябе. Аднак пракарміць 12 катоў і двух сабак ёй было цяжка, таму ў 2017 годзе яна зьвярнулася ў берасьцейскі прытулак «Дабрыня».

Валянтэры заняліся лячэньнем і пошукам новых гаспадароў для жывёлаў. Ягуару пашчасьціла знайсьці новую сям’ю за межамі Беларусі, у нямецкім мястэчку з Гамбургу.

«У нас нават відэа ёсьць, як ён першы раз выйшаў на вуліцу пасьля аварыі. Мы яго выводзілі з дапамогай арэлек спэцыяльных на яго лапку, там было столькі эмоцый, столькі знаёмых пахаў для яго і радасьці, — расказвае валянтэрка Натальля зь Берасьця. — А потым мы аформілі дакумэнты, а яго новая сям’я выехала насустрач нам — у Польшчу».

Вазочак для Ягуара зрабіў адмысловы спэцыяліст з Грэцыі. На ім Ягуар ня толькі бегае ў Гамбургу па парках і вулачках, але і езьдзіць разам з гаспадарамі па Эўропе і зьбіраецца ў новае падарожжа восеньню — у вандроўку на каноэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG