Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну эўрапейскія краіны вымушана нарасьцілі спажываньне, здабычу і імпарт вугалю. Праз спальваньне большай колькасьці вугалю павялічацца выкіды CO2 — парніковага газу, які ўплывае на пацяпленьне клімату, якое, у сваю чаргу, робіць часьцейшымі прыродныя катаклізмы.