Пра спыненьне супрацоўніцтва піша расейскае агенцтва «РИА Новости».
Аб спыненьні абслугоўваньня расейскіх картак паведамілі ў call-цэнтрах віетнамскага банку BIDV і казахстанскага «Халык». Аплатная сыстэма «Мир» раней уваходзіла ў сьпіс картак, якія абслугоўваюцца гэтымі банкамі, аднак цяпер выключаная зь ліку партнэраў.
Плястыкавыя плацежныя сродкі цяпер не прымаюць на тэрміналах і ў банкаматах, а на сайце расейскай сыстэмы недаступны разьдзел з геаграфіяй прыёму картак.
Раней паведамлялася, што два турэцкія банкі, Is Bankasi і DenizBank, спынілі абслугоўваньне расейскіх картак «Мир».