Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць абласьцей Украіны засталіся цалкам або часткова безь сьвятла ў выніку расейскіх абстрэлаў


Кірыла Цімашэнка
Кірыла Цімашэнка

У выніку расейскіх абстрэлаў некалькі рэгіёнаў засталіся безь сьвятла, паведаміў увечары 11 верасьня намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кірыла Цімашэнка.

Ён адзначыў, што цяпер ратавальнікі тушаць пажар у Харкаве, у які ўпалі дзьве ракеты.

«Энэргетыкі працуюць над аднаўленьнем работы сыстэм крытычнай інфраструктуры, каб электрычнасьць зьявілася ў шпіталях і іншых жыцьцёва важных аб’ектах як мага хутчэй. Грамады, якія зараз засталіся без электрычнасьці, будуць адноўлены бліжэйшым часам. Пакуль без электрычнасьці застаюцца шэраг рэгіёнаў: Харкаўская, Сумская, Палтаўская, Днепрапятроўская, часткова Данецкая», — сказаў ён.

Цімашэнка папярэдзіў, што адключэньні электрычнасьці магчымыя па ўсёй краіне.

Пазьней ён заявіў аб аднаўленьні энэргазабесьпячэньня ў Сумскай і Днепрапятроўскай абласьцях.

Дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Міхаіл Падаляк паведаміў, што абстрэл быў накіраваны, у прыватнасьці, на Харкаўскую цеплаэлектрастанцыю-5.

«Гэта безумоўная праява тэрарызму Расеі і яе жаданьня масава пакінуць мірных грамадзян без сьвятла і цяпла. Такі баязьлівы „адказ“ на ўцёкі ўласнага войска з поля бою», — пракамэнтаваў Падаляк.

Раней кіраўнікі мясцовага самакіравання паведамлялі аб адключэннях электраэнергіі ў шэрагу рэгіёнаў Украіны ў выніку абстрэлаў з боку Расеі.

Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў відэа наступстваў аднаго з сёньняшніх вячэрніх прылётаў па энэргетычнай інфраструктуры ўсходу краіны і суправадзіў яго эмацыйным зваротам да расейцаў: «Холад, голад, цемра і смага для нас не такія страшныя і сьмяротныя, як вашыя „дружба і братэрства“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG