Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два буйныя турэцкія банкі больш не прымаюць расейскіх картак «Мир»


Найбуйнейшы прыватны банк Турэччыны, Isbank (Iş Bankası), прыпыніў працу з расейскай аплатнай сыстэмай «Мир», паведамляе агенцтва Bloomberg.

Паводле Bloomberg, гэта было зроблена пасьля папярэджаньня ЗША аб магчымых фінансавых санкцыях супраць тых установаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй пасьля яе маштабнага нападу на Ўкрану.

Таксама з расейскімі картамі «Мир» спыніў апэрацыі DenizBank, паведамляюць Reuters і расейскае агенцтва «РИА Новости».

Пакуль што тры іншыя банкі ў Турэччыне працягваюць працаваць з гэтай расейскай сыстэмай. Як піша брытанскае выданьне Financial Times, адзін зь іх, VakıfBank, паведаміў, што пакуль не прымаў рашэньня прыпыняць працу з карткамі «Мир». Два іншыя банкі, Halkbank і Ziraat Bank, пакуль не адказалі на просьбу выданьня пра камэнтар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG