Ураджайнасьць у Літве нашмат большая, чым у Беларусі, хоць прапагандысты кажуць, што ў краінах Балтыі сельская гаспадарка цалкам разваленая. У Беларусі ж загад Лукашэнкі аб зборы збожжа сёлета ня выканалі.
Белстат стаў засакрэчваць інфармацыю аб стане зьнешняга доўгу і выкананьні бюджэту. Раней такое рашэньне прыняў Мінфін Беларусі. Якую яшчэ статыстыку засакрэцілі ўлады Беларусі.
Сотні ўкраінцаў узялі ўдзел у «Маршы падзякі» ў Празе ў нядзелю, 4 верасьня, каб падзякаваць чэскаму народу за дапамогу ўкраінскім уцекачам і ўраду Чэхіі за падтрымку Ўкраіны.
Як распавялі ў CERN выданьню The Wall Street Journal, арганізацыя хоча пазьбегнуць раптоўнага адключэньня энэргіі, якое можа пашкодзіць калайдэр коштам 4,4 мільярда даляраў.
Эўрапейскія краіны абвінавацілі Маскву ў выкарыстаньні паставак энэрганосьбітаў у якасьці зброі.
«Пуцінская Расея парушыла свае дамовы. Расея больш не зьяўляецца надзейным пастаўшчыком энэргіі», — сказаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, якога цытуе агенцтва DPA.
Акупаваная Расеяй Запароская АЭС была адключаная ад апошняй асноўнай лініі электраперадачы і працуе праз рэзэрвовую лінію, паведаміла 3 верасьня Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі.
Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьнізіліся ў жніўні. Такая тэндэнцыя назіраецца пяты месяц запар пасьля рэкорднага максымуму ў сакавіку, гаворыцца ў справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
Выцек алівы, на які спасылаецца расейскі канцэрн «Газпрам», ня можа служыць тэхнічнай прычынай для спыненьня эксплюатацыі газаправоду «Паўночны паток», кажуць у кампаніі Siemens Energy.
Расейская дзяржаўная газавая кампанія «Газпром» заявіла, што тэхнічнае абслугоўваньне адзінай працоўнай турбіны газаправоду «Паўночны паток» выявіла няспраўнасьці і пакуль іх ня выправяць, пастаўкі газу будуць цалкам спыненыя.
Эўразьвяз на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 мільярдаў эўра, піша Bloomberg са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ.
За год пэнсіі ў Беларусі падымаліся, але ўзровень жыцьця ад гэтага не зьмяніўся. 5 лічбаў пра жыцьцё на пэнсіі ў Беларусі.
Міністры фінансаў краін «вялікай сямёркі» (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Японія) ухвалілі абмежаваньне цэнаў на расейскую нафту.
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі вярнуўся на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю і расказаў журналістам аб стане Запароскай АЭС. Ён правёў на станцыі некалькі гадзінаў.
Выступаючы перад школьнікамі і студэнтамі 1 верасьня, Лукашэнка паказаў нібыта новую беларускую распрацоўку — «супэркампутар», а дакладней, ноўтбук. Прыгадваем, як у Беларусі імпартзамяшчалі тэхніку.
Мільярдэр Вячаслаў Кантар зьяўляецца блізкім прыяцелем расейскага кіраўніка Пуціна.
Як паведамляе Белы дом, міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» ўжо ў гэтую пятніцу 2 верасьня абмяркуюць прапанаванае адміністрацыяй Байдэна абмежаваньне цаны на расейскую нафту.
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Газаправод ў Эўразьвяз расейцы зноў абяцаюць запусьціць 3 верасьня.
На думку экспэртаў, Расея дапускала, што яе «адрэжуць» ад даляра, але не ад іншых сусьветных валют.
Ужо ў канцы 2022 году Nokia пазбавіцца сваіх актываў у Расеі і ня будзе працаваць у гэтай краіне. Ericsson, які мае 20% расейскага рынку, закрые сваё падразьдзяленьне.
На борце звышцяжкай ракеты SLS знаходзіцца касьмічны карабель Orion, які шэсьць тыдняў мае правесьці на арбіце Месяца. Місія атрымала назву Artemis I.
Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ, піша «Новы час».
У прэс-службе фінансава-крэдытнай установы паведамілі, што апэрацыі па пераводзе сродкаў празь «Юністрым» у аддзяленьнях банка і на адпаведнай старонцы банкаўскага сайту перастануць выконвацца з 18 гадзін 29 жніўня.
Некалькі супрацоўнікаў Запароскай АЭС ананімна расказалі выданьню The Telegraph, што расейскія вайскоўцы пагражаюць пэрсаналу акупаванай станцыі напярэдадні візыту інспэктараў ААН і МАГАТЭ на АЭС.
Літоўскі аграпрамысловы канцэрн Linas Agro Group прадае прадпрыемствы кампаніі «ВитОМЭК» у Маскве і Цьверы і «Белфідагра», зарэгістраванае ў Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.
Перасьцярогі ў Эўропе наконт поўнага спыненьня паставак прыроднага газу з Расеі прывялі да новага рэзкага скачку цэн на газ, паведамляе DW.
Упершыню ў гісторыі ўсе блёкі Запароскай АЭС спыненыя. Радыяцыйны фон у ваколіцах станцыі складае 10,4 мікрарэнтгена на гадзіну, што адпавядае прыроднаму фону.
Размова ідзе аб выплаце купоннага даходу на суму 38,6 млн даляраў.
Чарнобыльская атамная электрастанцыя ўпершыню пасьля сыходу расейскага войска перадала на пахаваньне перапрацаваныя радыяактыўныя адкіды.
Раней праз санкцыі ад сыстэмы SWIFT адключылі шэраг расейскіх і беларускіх банкаў.
Дзьве найбуйнейшыя краіны Эўропы, Нямеччына і Вялікая Брытанія, назапасілі больш як 80% прыроднага газу, неабходнага на зімовы пэрыяд.
Беларуская «дачка» расейскага «Внешэкономбанка» (ВЭБ) банк БелВЭБ трапіла пад сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць уладаў Беларусі і пад санкцыі ЗША супраць Расеі.
Таксама інфармацыя будзе ісьці ў ААТ «Агенцтва замежнаэканамічнай дзейнасьці».
Расея і Беларусь на пачатку верасьня маюць намер падпісаць дамову аб выдзяленьні крэдыту на 1,5 мільярда даляраў ЗША на праграмы па імпартазамяшчэньні.
Украінская кампанія зь беларускімі інвэстыцыямі «БНК-Україна» праз суд дабілася скасаваньня арышту свайго рахунку ў сувязі з падазрэньнем у фінансаваньні агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Паўтара года «Мотавела» ігнаравала загад Лукашэнкі аб стварэньні на прадпрыемстве матацыклаў уласнай вытворчасьці: «Не было разьвіцьця канструктарскай базы».
Беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія, бо ў Польшчы датацыі на сельскую гаспадарку, а ў Эўразьвязе дэмпінгуюць. Аб гэтым заявіў міністар Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала СТВ.
Час новых перамоў пакуль не прызначаны. На іх аднаўленьні настойвае новы ўрад.
Падчас наведваньня Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў аб 90-х у сельскай гаспадарцы Беларусі.
Санкцыі і сыход заходніх кампаній найбольш балюча адбіліся на стане аўтамабільнага рынку ў Беларусі. Сытуацыю прааналізавала выданьне «Позірк. Навіны пра Беларусь». Пераказваем асноўнае.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі абяцала запусьціць першы энэргаблёк БелАЭС, які знаходзіцца ў «плянавым рамонце» з красавіка, у ліпені.
У чэрвені 2022 года расейцы перавялі ў замежныя банкі 4,7 мільярда даляраў. Гэта максымальны паказчык з 2018 году – з пачатку публікацыі такой статыстыкі Цэнтральным Банкам Расеі, піша РБК.
Міністар інфраструктуры Ўкраіны Аляксандар Кубракоў і міністар гандлю Турэччыны Мехмет Муш падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні, які прадугледжвае ўдзел турэцкага боку ў пасьляваенным аднаўленьні Ўкраіны.
Вайна, санкцыі, уцекачы. Чаму расьце інфляцыя ў Беларусі і сьвеце і што з гэтым рабіць.
Органы пракуратуры заявілі, што выявілі мноства парушэньняў у сфэры закупак у сельскай гаспадарцы.
У чэрвені ЭЗ закупіў беларускіх тавараў на 225,5 мільёна эўра — гэта ў 2,2 раза менш, чым у студзені.
Абсталяваньне апячатанае і гатовае да адпраўкі Расею. У той жа час Масква перашкаджае транспартаваньню, выстаўляючы недарэчныя патрабаваньні, заявілі ў кампаніі Siemens Energy.
Палітык Аляксей Навальны, які адбывае тэрмін у калёніі строгага рэжыму ва Ўладзімірскай вобласьці, лічыць недастатковымі санкцыі, якія ўводзяцца краінамі Захаду ў дачыненьні да расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў і алігархаў, зьвязаных з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Другі за месяц танкер з амэрыканскай нафтай накіраваўся з Луізіаны ў нямецкі порт Ростак.
Загрузіць яшчэ