Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі падоўжыў забарону на вываз прамысловых тавараў


Дом ураду ў Менску
Дом ураду ў Менску

Савет Міністраў Беларусі пастановай № 630 з 23 верасьня ўвёў забарону на вываз шэрагу прамысловых тавараў. Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакумэнце, падпісаным першым намесьнікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым, гаворыцца пра тое, што забарона будзе дзейнічаць яшчэ паўгода.

Раней урад ужо ўводзіў паўгадовую забарону на вываз з краіны тавараў па 254 таварных кодах. Ён дзейнічаў з 22 сакавіка.

Новай пастановай забараняецца вываз тавараў у краіны ЭAЭC і за межы ЭAЭС. З забароны зроблены выключэньні. Напрыклад, яна не распаўсюджваецца на тавары, якія маюць сэртыфікат аб беларускім або расейскім паходжаньні, якія вывозяцца па ўзгадненьні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, а таксама па ліцэнзіях і інш. Дакумэнтам вызначаны парадак выдачы дазволаў і ліцэнзій.

У пералік тавараў, вываз якіх забараняецца, унесены гіпс, матэрыялы для стаматалёгіі, плястылін, фарбы, эмалі, дэзынфэкцыйныя сродкі, прадукцыя з гумы, розная шкляная тара, адходы і лом сталі, мэталаў, мэталапрадукцыя, рухавікі, турбіны, розныя машыны і іншыя.

Эмбарга на прадукты з ЭЗ

Пры гэтым улады Беларусі паступова адмяняюць эмбарга на прадукты з Эўразьвязу. З 27 красавіка яны дазволілі завозіць зь «недружалюбных» краін яблыкі, грушы, гарбузы, баклажаны, баўгарскі перац, рукалу, шпінат.

У чэрвені з-пад эмбарга вывелі абрыкосы, сьлівы, нектарыны, хурму, а таксама летнія ягады — вішні і чарэшні. 30 жніўня забарону на ўвоз зьнялі з пэкінскай капусты, сельдэрэю, клемэнтынаў і ківі, а таксама з замарожаных абрыкосаў і пэрсікаў.

Пад забаронай на ўвоз усё яшчэ застаюцца малако і малочныя вырабы, мяса, кандытарскія вырабы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG