Апошнія тры дні 6-ы энэргаблёк працаваў на крытычна нізкай магутнасьці і забясьпечваў толькі ўласныя патрэбы АЭС, бо ўсе лініі сувязі Запароскай АЭС з Украінскай энэргасыстэмай пацярпелі праз расейскія абстрэлы, паведамляе ўкраінскі «Энэргаатам».
10 верасьня аднавілі працаздольнасьці адной з гэтых ліній сувязі, і зьявілася магчымасьць забясьпечваць уласныя патрэбы АЭС ад энэргасыстэмы Ўкраіны. Таму вырашылі перавесьці энэргаблёк № 6 у найбольш бясьпечны стан — халоднае спыненьне.
У выпадку паўторнага пашкоджаньня ліній сувязі з энэргасыстэмай, рызыка якога застаецца высокай, уласныя патрэбаў ЗАЭС будуць забясьпечваць дызэль-генэратары. Аднак іхнія магчымасьці абмежаваныя.