Амаль 28 мільёнаў чалавек у сьвеце займаюцца рабскай працай, яшчэ 22 мільёны прымусова знаходзяцца ў шлюбе, — вынікае са справаздачы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) ААН.
На дзяржаўнай тэлевізіі распавялі, колькі будзе каштаваць новы ноўтбук беларускай вытворчасьці. Глядзім, якую тэхніку можна набыць за гэтыя грошы.
Рух цягнікоў мэтро таксама часова спыніўся, як гэта ўжо было 11 верасьня.
У нядзелю 11 верасьня больш за сотню нерэгулярных мігрантаў спрабавалі перасекчы межы Польшчы і Літвы.
У выніку расейскіх абстрэлаў некалькі рэгіёнаў засталіся безь сьвятла, паведаміў увечары 11 верасьня намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кірыла Цімашэнка.
Прэзыдэнты Францыі і Расеі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай на Запароскай АЭС. Пра гэта ў нядзелю паведамілі Крэмль і Елісейскі палац.
Энэргаблёк № 6 адключылі ад электрасетак сёньня ноччу ў 03:41. Яго рыхтуюць да астуджэньня і пераводу ў халодны стан.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
У Брусэлі прайшла сустрэча міністраў энэргетыкі Эўразьвязу, на якой краіны павінны былі дамовіцца аб увядзеньні «столі цэнаў» на газ, які пастаўляецца з Расеі. Па выніках сустрэчы такая максымальная цана ўведзеная ня будзе. Затое будуць уведзеныя цэнавыя абмежаваньні на іншыя энэрганосьбіты.
Міністры фінансаў краін ЭЗ узгаднілі рашэньне аб выдзяленьні Ўкраіне новага траншу макрафінансавай дапамогі ў памеры 5 млрд эўра.
Улады Беларусі хочуць адмяніць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня і павялічыць падаткі для ІП. Глядзім, каго гэта закране.
У інтэрвію Радыё Свабода ў Празе камісар ЭЗ у справах бюджэту Яганэс Ган расказаў пра фінансавую дапамогу Ўкраіне.
Украіна хоча атрымаць ад Расеі рэпарацыі памерам ня менш за 300 млрд даляраў ў сувязі з ваеннымі разбурэньнямі ад расейскай агрэсіі.
Улады Беларусі намагаюцца, каб індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) трансфармаваліся ў юрыдычныя асобы.
Глядзім, як жывуць грамадзяне Беларусі і на што трацяць грошы.
«Украінцы плацяць жыцьцямі за тое, за што мы плацім далярамі і эўра», — заявіў Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
7 верасьня карпарацыя Apple правяла традыцыйную прэзэнтацыю навінак сваёй прадукцыі. Продажы iPhone 14 пачнуцца 16 верасьня, вэрсіі Plus — 7 кастрычніка. Аднак у Беларусі новыя гаджэты афіцыйна прадавацца ня будуць.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сваёй пастановай № 50 адрэдагавала пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць непаўналетнія ва ўзросьце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў.
Пасьля таго, як расейскім караблям забаранілі заходзіць у парты Эўразьвязу, расейскія танкеры па-ранейшаму экспартуюць нафтапрадукты ў Эўропу, перагружаючы іх на караблі пад сьцягамі краін ЭЗ.
«Калі хочаце пасьпець на самалёт, то трэба мець 5 гадзін запасу». Як беларусы перасякаюць мяжу з Эўразьвязам.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 верасьня склалі 7,46 млрд даляраў. За жнівень яны зьнізіліся 97,6 мільёна.
Эўразьвяз і ЗША павялічылі закупкі асноўных прамысловых мэталаў у Расеі, нягледзячы на вайну ва Ўкраіне.
На шоў да Дня народнага адзінства ўлады патрацяць удвая болей, чым на канцэрт да Дня Рэспублікі.
Як паведамляе аўтамабільная асацыяцыя «БАА», жнівень 2022 году адзначыўся падзеньнем узроўню продажу новых легкавых аўтамабіляў на 83,9%, або на 2834 аўтамабілі, у параўнаньні са жніўнем 2021 году.
У Беларусі будуць актыўна ўкараняць створаную ў Кітаі міжнародную плацёжную сыстэму UnionPay, заявіў першы намесьнік прэмʼер-міністра Мікалай Снапкоў 6 верасьня пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага, Злучаныя Штаты, ЭЗ і іншыя заходнія краіны ўвялі некалькі пакетаў санкцый супраць прыбытковай энэргетычнай галіны Расе. Гэтыя краіны таксама прыкладаюць намаганьні, каб пазбавіцца ад залежнасьці ад паставак расейскіх энэргарэсурсаў.
Эўрапейская камісія падрыхтавала два варыянты абмежаваньня цэнаў на газ з Расеі. Аб гэтым піша газэта Financial Times са спасылкай на дакумэнт.
У Беларусі мала часу, каб спыніць зьбядненьне насельніцтва, мяркуе эканаміст Алег Мазоль.
Больш за палову паставак энэрганосьбітаў прыпадае на долю ЭЗ, гаворыцца ў справаздачы фінскага аналітычнага Цэнтра дасьледаваньняў энэргетыкі і чыстага паветра (CREA).
Ураджайнасьць у Літве нашмат большая, чым у Беларусі, хоць прапагандысты кажуць, што ў краінах Балтыі сельская гаспадарка цалкам разваленая. У Беларусі ж загад Лукашэнкі аб зборы збожжа сёлета ня выканалі.
Белстат стаў засакрэчваць інфармацыю аб стане зьнешняга доўгу і выкананьні бюджэту. Раней такое рашэньне прыняў Мінфін Беларусі. Якую яшчэ статыстыку засакрэцілі ўлады Беларусі.
Сотні ўкраінцаў узялі ўдзел у «Маршы падзякі» ў Празе ў нядзелю, 4 верасьня, каб падзякаваць чэскаму народу за дапамогу ўкраінскім уцекачам і ўраду Чэхіі за падтрымку Ўкраіны.
Як распавялі ў CERN выданьню The Wall Street Journal, арганізацыя хоча пазьбегнуць раптоўнага адключэньня энэргіі, якое можа пашкодзіць калайдэр коштам 4,4 мільярда даляраў.
Эўрапейскія краіны абвінавацілі Маскву ў выкарыстаньні паставак энэрганосьбітаў у якасьці зброі.
«Пуцінская Расея парушыла свае дамовы. Расея больш не зьяўляецца надзейным пастаўшчыком энэргіі», — сказаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, якога цытуе агенцтва DPA.
Акупаваная Расеяй Запароская АЭС была адключаная ад апошняй асноўнай лініі электраперадачы і працуе праз рэзэрвовую лінію, паведаміла 3 верасьня Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі.
Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьнізіліся ў жніўні. Такая тэндэнцыя назіраецца пяты месяц запар пасьля рэкорднага максымуму ў сакавіку, гаворыцца ў справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
Выцек алівы, на які спасылаецца расейскі канцэрн «Газпрам», ня можа служыць тэхнічнай прычынай для спыненьня эксплюатацыі газаправоду «Паўночны паток», кажуць у кампаніі Siemens Energy.
Расейская дзяржаўная газавая кампанія «Газпром» заявіла, што тэхнічнае абслугоўваньне адзінай працоўнай турбіны газаправоду «Паўночны паток» выявіла няспраўнасьці і пакуль іх ня выправяць, пастаўкі газу будуць цалкам спыненыя.
Эўразьвяз на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 мільярдаў эўра, піша Bloomberg са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ.
За год пэнсіі ў Беларусі падымаліся, але ўзровень жыцьця ад гэтага не зьмяніўся. 5 лічбаў пра жыцьцё на пэнсіі ў Беларусі.
Міністры фінансаў краін «вялікай сямёркі» (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Японія) ухвалілі абмежаваньне цэнаў на расейскую нафту.
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі вярнуўся на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю і расказаў журналістам аб стане Запароскай АЭС. Ён правёў на станцыі некалькі гадзінаў.
Выступаючы перад школьнікамі і студэнтамі 1 верасьня, Лукашэнка паказаў нібыта новую беларускую распрацоўку — «супэркампутар», а дакладней, ноўтбук. Прыгадваем, як у Беларусі імпартзамяшчалі тэхніку.
Мільярдэр Вячаслаў Кантар зьяўляецца блізкім прыяцелем расейскага кіраўніка Пуціна.
Як паведамляе Белы дом, міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» ўжо ў гэтую пятніцу 2 верасьня абмяркуюць прапанаванае адміністрацыяй Байдэна абмежаваньне цаны на расейскую нафту.
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Газаправод ў Эўразьвяз расейцы зноў абяцаюць запусьціць 3 верасьня.
На думку экспэртаў, Расея дапускала, што яе «адрэжуць» ад даляра, але не ад іншых сусьветных валют.
Ужо ў канцы 2022 году Nokia пазбавіцца сваіх актываў у Расеі і ня будзе працаваць у гэтай краіне. Ericsson, які мае 20% расейскага рынку, закрые сваё падразьдзяленьне.
Загрузіць яшчэ