Паглядзелі, як з ураджайнасьцю ў Беларусі ды іншых краінах.
Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства транспарту.
У Літве можна купіць новы электракар ад Volkswagen за 20-25 тысяч даляраў. Такой самай будзе цана беларускага электрамабіля, яе агучыў старшыня прэзыдыюму НАН Беларусі Ўладзімер Гусакоў.
Кабінэт міністраў Украіны забараніў беларускім і расейскім прадпрыемствам удзельнічаць у тэндэрах, якія праводзяцца для набыцьця прадукцыі, тэхнікі і паслуг за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
Вытворцы будуць узгадняць павышэньне адпускных цэн зь дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.
ЗША заявілі аб затрыманні ў Італіі па іх просьбе сына краснаярскага губэрнатара Арцёма Уса.
6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны ў крамах. З таго часу сілавікі заводзяць усё новыя крымінальныя справы на прадстаўнікоў бізнэсу. Глядзім, якія і за што.
Кампанія ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя зьявілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру.
Санаторый Belorus у Друскеніках, якім кіруе Беларусь, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, таму яны вымушаныя звольніць 1/4 частку пэрсаналу.
З 10 кастрычніка ва Ўкраіне ў выніку расейскіх ракетных удараў былі разбураны 30 працэнтаў электрастанцый, што прывяло да адключэньняў электраэнэргіі па ўсёй краіне. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва зьніжаюцца пяты месяц запар, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Усе крэдыты, дадзеныя Беларусі Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця або гарантаваныя ёю, пераведзены з 17 кастрычніка ў статус тых, што не абслугоўваюцца.
За студзень — верасень 2022 аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў 140,2 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У супастаўных цэнах да аналягічнага леташняга пэрыяду ён зьнізіўся на 4,7 працэнта.
Кітай прыпыніў пастаўкі ў Эўропу і Азію звадкаванага газу, паведамляе Bloomberg. Такое рашэньне, паводле агенцтва, выклікана неабходнасьцю для Кітаю забясьпечыць газам на зіму ўласных спажыўцоў.
Гаворка ідзе пра магілёўскую прадзільна-ткацкую фабрыку «Сапатэкс». Летась яе акцыянэры паспрабавалі аб’яднацца з адным са сваіх галоўных партнэраў, «Магатэксам». Пасьля таго ,як альянс не атрымаўся, у пачатку 2022-га яны прынялі рашэньне аб ліквідацыі.
Пра затрыманьні за рост цэнаў у сетцы крамаў «Дабраном» стала вядома 16 кастрычніка.
На сустрэчы амбасадараў ЭЗ у панядзелак будуць абмяркоўвацца часовыя варыянты абмежаваньня цаны на расейскі газ, якія будуць дзейнічаць, пакуль ліміт ня будзе канчаткова ўзгоднены.
Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што выявіў і спыніў факты неабгрунтаванага павышэньня цэн у сетках крамаў «Дабраном» і прыватных аптэках.
Тэхнічныя служба польскага апэратара PERN цалкам аднавілі працаздольнасць участку нафтаправода «Дружба», на якім раней адбылася ўцечка.
За невыкананьне заканадаўства аб цэнаўтварэньні распачалі 18 крымінальных справаў. Пад варту ўзялі чатырох чалавек. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўленьня Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак.
Расейскі ВПК зь цяжкасьцю вырабляе і абслугоўвае «крытычна важнае» ўзбраеньне, неабходнае для апэрацый ва Ўкраіне. Прычына — міжнародныя санкцыі, якія пазбавілі Расею доступу да мікраэлектронікі.
Праверылі, ці зьмяніліся цэны за тыдзень пасьля забароны іх павышаць.
Як адна разабраная курыца нарабіла шуму і дайшла да Лукашэнкі.
Краіны «Вялікай сямёркі» і Міжнародны валютны фонд паабяцалі аказаць значную фінансавую падтрымку Ўкраіне, якая сур’ёзна пацярпела ад нядаўніх расейскіх ракетных удараў і мае патрэбу ў штомесячнай дапамозе на мільярды даляраў.
Начальнікаў баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба» вінавацяць у тым, што яны павысілі цану на сацыяльна значны тавар больш як на 1,2%. За «перавышэньне ўлады» ім пагражае да 6 гадоў турмы.
Польская кампанія PERN, якая абслугоўвае нафтаправод «Дружба», паведаміла аб разгермэтызацыі на ўчастку каля гораду Плоцку.
6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны на тавары. Ужо праз 4 дні КДК адрапартаваў пра 10 крымінальных спраў за павышэньне цэнаў. Глядзім, каго і за што караюць.
Улады Вугоршчыны і Сэрбіі заключылі дамову аб будаўніцтве нафтаправода, па якім расейская нафта будзе паступаць у Сэрбію.
Нобэлеўскі камітэт аб’явіў імёны ляўрэатаў прэміі швэдзкага Рыксбанку ў эканоміцы імя Альфрэда Нобэля. Неафіцыйна яе называюць Нобэлеўскай прэміяй у эканоміцы.
Паводле кіраўніка ведамства, страчаныя рынкі Эўразьвязу і Ўкраіны замянілі на павелічэньне паставак у Расею і Афрыку.
У эфіры дзяржаўнай тэлевізіі міністар панаракаў на тое, што Эўропа адмаўляецца ад гандлю зь Беларусьсю нібыта цаной уласнага камфорту. Але запэўніў, што Беларусь знайшла іншыя рынкі збыту.
Холдынг «Гарызонт» пасьля ўвядзеньня санкцый вырабляе ў месяц 200 тыс. тэлевізараў, хоць раней гэта быў гадавы аб’ём, заявіў у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ генэральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» Юрый Прадко.
Таксама кіраўніца амэрыканскага фінансавага ведамства незадаволеная скарачэньнем здабычы нафты.
Пасьля заявы Лукашэнкі на гэтым тыдні пра недапушчэньне павышэньня цэнаў на прадукты сілавікі распачалі рэйды па гандлёвых пунктах і ўжо завялі дзьве крымінальныя справы.
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі скасавала забарону на міжнародныя перавозкі грузаў па тэрыторыі краіны аўтаперавозьнікам з Эўразьвязу, але для гэтага яны мусяць атрымаць адмысловы дазвол.
«Ад сёньняшняга дня забараняецца ўсякі рост цэнаў. Не ад заўтрашняга, а ад сёньняшняга», — заявіў Лукашэнка. У той жа дзень ва ўрадзе падпісалі пастанову.
Лукашэнка з 6 красавіка забараніў падымаць цэны на ўсё, каб спыніць інфляцыю. Глядзім, ці магчыма гэта.
Пра гэта заявіў у чацьвер віцэ-прэм'ер ураду Расеі Аляксей Авярчук. Паводле яго, дакумэнты наконт гэтага «ці падпісалі, ці вось-вось падпішам», але ў любым выпадку парамэтры крэдыту ўжо вызначаныя.
Аляксандар Лукашэнка забараніў з 6 кастрычніка павышаць цэны ў Беларусі, паведамляе Белта.
Пра гэта паведаміў, чалец кіраўніцтва Беларускай Аўтамабільнай Асацыяцыі, выканаўчы дырэктар аўтамабільнага холдынгу Атлант-М Сяргей Самойла.
Беларусь як удзельнік Эўразійскага банку разьвіцьця атрымае ў 2022-2026 гадах фінансаваньне ў памеры 1,5 млрд даляраў ад банку пад канкрэтныя праграмы.
Краіны Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (OPEC), а таксама Расія і шэраг іншых нафтаздабыўных краінаў, якія не ўваходзяць у OPEC, на міністэрскай сустрэчы ў Вене дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты на 2 мільёны барэляў у суткі, пачынаючы зь лістапада.
Для ўладальнікаў аграсядзіб увялі зьмены, паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Расейцы цяпер могуць атрымаць доступ да ўсёй падатковай базы, з усімі падаткаплатнікамі Беларусі.
Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Пра гэта паведамляюць Politico і ВВС са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў.
46-гадовы Аляксандар Рагожнік стаў дзявятым міністрам прамысловасьці за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе Рагожнік зьмяніў Пятра Пархомчыка, які пайшоў на павышэньне ў крэсла віцэ-прэм’ера.
Крадзеж і вываз збожжа ў такіх маштабах можна кваліфікаваць як ваеннае злачынства.
Некаторыя блізкія да Пуціна алігархі страцілі да паловы сваіх багацьцяў.
Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка пасьля перамоваў з расейскім прэмʼерам Міхаілам Мішусьціным заявіў, што дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладаньня па ўскосных падатках, падпісаная 3 кастрычніка ў Маскве, здымае для Беларусі праблему падатковага манэўру.
Загрузіць яшчэ