Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбы Белстату сьведчаць аб паскораным зьніжэньні рэальных даходаў насельніцтва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва зьніжаюцца пяты месяц запар, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Размова аб даходах з вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваных з улікам індэксу спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У студзені—красавіку гэтыя даходы скараціліся на 1,2 працэнта да аналягічнага пэрыяду 2021 году, у студзені—траўні — на 2,1 працэнта, студзені—чэрвені — на 2,7 працэнта, студзені—ліпені — на 3,4 працэнта, студзені—жніўні — на 3,6%.

Зь ліпеня 2017 года да сакавіка 2022 году рэальныя даходы насельніцтва павялічваліся (ад 0,2 да 8,2% нарастальным падрахункам).

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 8,1%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя трансфэрты насельніцтву) — 22%, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 4,9%.

6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блёкам ураду заявіў, што рэальныя даходы насельніцтва «ўпалі ніжэй за ўзровень мінулага года прыкладна на 3 працэнты».

Людзі «адчуваюць інфляцыю на сабе, бачачы рост цэнаў у крамах». Паводле яго, за восем месяцаў яна склала 13,8 працэнта, а па выніках года, згодна з прагнозам ураду, не павінна перавысіць 19 працэнтаў.

«Рост цэн нівэлюе ўсе нашы намаганьні па павышэньні заробкаў і пэнсій», — падкрэсьліў Лукашэнка.

9 сьнежня 2021 году Лукашэнка падпісаў указ № 481 «Аб найважнейшых парамерах прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2022 год», згодна зь якім Нацыянальнаму банку сумесна з урадам даручана прыняць неабходныя захады для абмежаваньня сёлета інфляцыі на ўзроўні 6 працэнтаў. Пры гэтым рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасьці на 2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG