«Ад сёньняшняга дня забараняецца ўсякі рост цэнаў. Не ад заўтрашняга, а ад сёньняшняга», — заявіў Лукашэнка. У той жа дзень ва ўрадзе падпісалі пастанову.
Лукашэнка з 6 красавіка забараніў падымаць цэны на ўсё, каб спыніць інфляцыю. Глядзім, ці магчыма гэта.
Пра гэта заявіў у чацьвер віцэ-прэм'ер ураду Расеі Аляксей Авярчук. Паводле яго, дакумэнты наконт гэтага «ці падпісалі, ці вось-вось падпішам», але ў любым выпадку парамэтры крэдыту ўжо вызначаныя.
Аляксандар Лукашэнка забараніў з 6 кастрычніка павышаць цэны ў Беларусі, паведамляе Белта.
Пра гэта паведаміў, чалец кіраўніцтва Беларускай Аўтамабільнай Асацыяцыі, выканаўчы дырэктар аўтамабільнага холдынгу Атлант-М Сяргей Самойла.
Беларусь як удзельнік Эўразійскага банку разьвіцьця атрымае ў 2022-2026 гадах фінансаваньне ў памеры 1,5 млрд даляраў ад банку пад канкрэтныя праграмы.
Краіны Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (OPEC), а таксама Расія і шэраг іншых нафтаздабыўных краінаў, якія не ўваходзяць у OPEC, на міністэрскай сустрэчы ў Вене дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты на 2 мільёны барэляў у суткі, пачынаючы зь лістапада.
Для ўладальнікаў аграсядзіб увялі зьмены, паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Расейцы цяпер могуць атрымаць доступ да ўсёй падатковай базы, з усімі падаткаплатнікамі Беларусі.
Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Пра гэта паведамляюць Politico і ВВС са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў.
46-гадовы Аляксандар Рагожнік стаў дзявятым міністрам прамысловасьці за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе Рагожнік зьмяніў Пятра Пархомчыка, які пайшоў на павышэньне ў крэсла віцэ-прэм’ера.
Крадзеж і вываз збожжа ў такіх маштабах можна кваліфікаваць як ваеннае злачынства.
Некаторыя блізкія да Пуціна алігархі страцілі да паловы сваіх багацьцяў.
Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка пасьля перамоваў з расейскім прэмʼерам Міхаілам Мішусьціным заявіў, што дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладаньня па ўскосных падатках, падпісаная 3 кастрычніка ў Маскве, здымае для Беларусі праблему падатковага манэўру.
Паводле Белстату, у беларускай эканоміцы ў жніўні былі занятыя 4,2016 млн чалавек. Аднак колькасьць звальненьняў у буйных і сярэдніх прадпрыемствах за гэты мясяц чарговы раз перавысіла колькасьць працаўладкаваньняў.
У Зымбабвэ падалі ў суд на кампанію Zim GoldFields, зьвязаную з сынам Віктара Шэймана, за здабычу золата без дазволу ўладальнікаў тэрыторыі. Аб гэтым піша зымбабвійскае выданьне The Standard.
З тых расейскіх трубаправодаў, якія працавалі раней для эўрапейскага рынку, большасьць зачыненая калі не назаўжды, то надоўга.
Уцечкі ў газаправодах «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» адбыліся ў ноч на 26 верасьня.
У суботу афіцыйна запушчаны ў эксплюатацыю газаправод з Грэцыі ў Баўгарыю. Ва ўрачыстай цырымоніі ў Сафіі ўзялі ўдзел кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэзыдэнты Баўгарыі, Сэрбіі, Паўночнай Македоніі і Азэрбайджану, кіраўнікі ўрадаў Румыніі і Грэцыі.
Ужо празь некалькі дзён пачнецца тэставаньне «Лічбавай Беларусі». Гэтая плятформа дапаможа беларусам разьвіваць бізнэс, культуру і ўзаемадапамогу, знаходзіць працу і карміць сям’ю, а ў будучыні можа замяніць многія дзяржаўныя інстытуты.
Калі папраўка да закону «Аб паўнамоцтвах у галіне нацыянальнай абароны», якую падтрымалі абедзьве партыі, будзе прынятая, «адміністрацыя Джо Байдэна атрымае новыя паўнамоцтвы ў рамках намаганьняў у спыненьні фінансаваньня ваеннай машыны рэжыму Пуціна», заявілі ў Сэнаце ЗША.
29 верасьня ў Міністэрстве транспарту Расеі было падпісанае міжурадавае пагадненьне аб транзыце беларускіх грузаў праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.
Адзін з кіеўскіх судоў скасаваў арышт, накладзены на банкаўскія рахункі прыватнай кампаніі «Санта Україна». Канчатковая яе ўласьніца — Яна Машэнская, дачка беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага, аднаго з бэнэфіцыяраў беларуска-нямецкага прадпрыемства «Санта Брэмар».
29 верасьня СМІ паведамілі, што сілавікі прыйшлі з ператрусам у холдынг, які займаецца пастаўкамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Глядзім, што пра яго вядома.
Апэратар газаправоду «Паўночны паток – 2» паведаміў аб раптоўным падзеньні ціску ў ноч на панядзелак. У аўторак, 27 верасьня, марское ўпраўленьне Швэцыі заявіла аб двух выцеках на газаправодзе «Паўночны паток – 1». Усяго вядома пра 4 выцекі.
У сталіцы Чэхіі Празе некалькі дзясяткаў тысяч чалавек сабраліся ў сераду на дэманстрацыю супраць ураду.
Урад Канады будзе садзейнічаць рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры Ўкраіны на дзяржаўным і прыватным узроўнях.
Ва Ўкраіне ў сакавіку—ліпені 191 украінская кампанія, заснаваная грамадзянамі ці юрыдычнымі асобамі Расеі і Беларусі, выйграла больш як 1800 дзяржаўных конкурсаў.
Chef's Pencil — сайт, які публікуе навіны кулінарнай індустрыі — надрукаваў новую справаздачу аб вядучых краінах – вытворцах сыру ў сьвеце. Паводле справаздачы, Беларусь займае 6-е месца сярод краін з самай высокай вытворчасьцю сыру на душу насельніцтва — 38,4 кіляграма на чалавека.
Расейскі ўрад дамовіўся з урадам руху «Талібан» у Афганістане аб пастаўцы ў краіну пшаніцы, звадкаванага прыроднага газу, дызэльнага паліва і бэнзіну. Пры гэтым Масква прапанавала талібам зьніжку на нафтапрадукты ў параўнаньні з сусьветнымі цэнамі.
Галоўны дыплямат ЭЗ Жузэп Бурэль зазначыў, што гэта не магло быць выпадковасьцю.
Расейцы, якія разьбегліся па розных краінах ад мабілізацыі, пакуль яшчэ істотна не паўплывалі на рынак нерухомасьці ў Беларусі.
Яшчэ год назад «Беларуская чыгунка» была прыбытковая, а ў апошні дапандэмійны год дэманстравала рэкордны за ўсе часы незалежнасьці рост.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) апублікаваў сумеснае з аўстрыйскімі спэцыялістамі расьсьледаваньне пра Мікалая Вераб’я, якога называюць «нафтавым кашальком Лукашэнкі».
У Беларусі пражывае 1,5 млн грамадзян старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль 16% ад колькасьці насельніцтва, расказала на прэс-канфэрэнцыі намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Прычынай падзеньня ціску ў газаправодах «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» маглі стаць пашкоджаньні ў выніку мэтанакіраваных нападаў, напрыклад дывэрсіі. Пра гэта паведамляе нямецкая газэта Der Tagesspiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Нямеччыны.
Усё больш краін адмаўляюцца ад эканамічнага супрацоўніцтва з Расеяй з прычыны вайны. Глядзім, ці магчыма такое для Беларусі.
«Гэта антыэўрапейская аўтарытарная Масковія». Расейскі эканаміст і сацыёляг Уладзіслаў Іназемцаў расказаў Радыё Свабода пра свае прагнозы наконт разьвіцьця эканомікі і палітычнай сыстэмы Расеі.
Эканоміка Беларусі ў студзені — жніўні прасела на 4,9%. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана.
Генэральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-парталу av.by Дзьмітрый Геранін зьехаў на Кіпр, каб пазьбегнуць мабілізацыі ў расейскае войска.
Аўтамабілі Toyota расейскай зборкі пастаўляліся і ў Беларусь.
Пра тое, што ў галоўным офісе кампаніі-уласьніцы сеткі крамаў бытавой хіміі «Востраў чысьціні» адбываецца ператрус, стала вядома 22 верасьня. Супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс фірмы «Ромакс», якой, сярод іншага, належыць сетка.
У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Сьвят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтру», якім беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасьці ў Польшчы.
«Наша ніва» паведамляе пра ператрус у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысьціні».
З 23 верасьня ўлады Беларусі ўвялі забарону на вываз шэрагу тавараў, у дакумэнце сотні пазыцый, у тым ліку аўтамабілі і смартфоны. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да сакавіка.
Уладзімер Макей заявіў пра небясьпеку голаду з трыбуны ААН і заклікаў зьняць санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў.
Украінскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сучасні вантажівки» працягвае пастаўляць ва Ўкраіну прадукцыю Менскага трактарнага заводу (МТЗ).
Савет Міністраў Беларусі пастановай № 630 з 23 верасьня ўвёў забарону на вываз шэрагу прамысловых тавараў. Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
28-гадовая беларуская мільянэрка, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў фінансах і эканоміцы, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая дала вялікае інтэрвію Свабодзе Premium.
Загрузіць яшчэ