Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай прыпыніў пастаўкі звадкаванага газу ў Эўропу


Кітай прыпыніў пастаўкі ў Эўропу і Азію звадкаванага газу, паведамляе Bloomberg. Такое рашэньне, паводле агенцтва, выклікана неабходнасьцю для Кітаю забясьпечыць газам на зіму ўласных спажыўцоў.

У сьвятле энэргетычнага крызісу, выкліканага рашэньнем Эўразьвязу зьвесьці да мінімуму выкарыстаньне расейскіх энэрганосьбітаў, Кітай быў важным газавым пастаўшчыком: на яго долю прыпадала каля 7% усяго эўрапейскага газавага імпарту.

Крыніцы Bloomberg паведамілі, што кітайскі Камітэт нацыянальнага разьвіцьця і рэформаў зьвярнуўся да дзяржаўных энэргетычных канцэрнаў, такіх як PetroChina, Sinopec і CNOOC, з распараджэньнем прыпыніць экспарт звадкаванага газу.

Раней з прычыны спаду ў прамысловасьці, выкліканага жорсткімі мерамі барацьбы з каранавіруснай пандэміяй, патрэбы Кітаю ў прыродным газе зьнізіліся, і дзяржава пачала прадаваць лішкі на экспарт. Большая частка гэтага газу закуплялася Кітаем у Расеі. Перапродаж расейскага газу Кітаем дазваляў таксама абыходзіць эканамічныя санкцыі Эўразьвязу, якія датычылі яго прамых паставак з Расеі.

Тым часам расейская газэта «Коммерсант» прыводзіць зьвесткі, паводле якіх экспарт расейскага звадкаванага газу ў Эўропу расьце, нягледзячы на геапалітычныя рознагалосьсі. Прадстаўнік Эўракамісіі заявіў, што за дзевяць месяцаў 2022 году Эўразьвяз павялічыў імпарт расейскага звадкаванага газу на 50%, да 15 млрд кубамэтраў.

Звадкаваны газ стаў больш запатрабаваны пасьля таго, як летам расейскі «Газпром» зьнізіў пастаўкі ў Эўропу трубаправоднага газу па «Паўночным патоку — 1», а затым поўнасьцю спыніў іх, растлумачыўшы прыпынак тэхнічнымі прычынамі. У верасьні «Паўночны паток — 1» і адна з галінак не запушчанага ў эксплюатацыю новага газаправоду «Паўночны паток — 2» у Балтыйскім моры выйшлі са строю — як мяркуецца, у выніку дывэрсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG