Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае 1,5 мільярда даляраў ад Эўразійскага банку разьвіцьця


Беларусь як удзельнік Эўразійскага банку разьвіцьця атрымае ў 2022-2026 гадах фінансаваньне ў памеры 1,5 млрд даляраў ад банку пад канкрэтныя праграмы.

Пра гэта заявіў старшыня праўленьня ЭАБР Мікалай Падгузаў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

Пра гэта паведамляе БелТА.

У ходзе сустрэчы Галоўчанка адзначыў, што ўсе папярэднія дамоўленасьці Беларусі і ЭАБР выкананыя ў поўным абʼёме, а сёньня гаворка ідзе аб нарошчваньні інвэставаньня банкам беларускай эканомікі. Галоўчанка таксама паведаміў, што Беларусь гатовая прапанаваць ЭАБР для фінансаваньня спэцыяльна адабраныя праекты. І выказаў упэўненасьць, што яны выклічуць цікавасьць у банка.

Са свайго боку Мікалай Падгузаў нагадаў, што Беларусь — паўнапраўны ўдзельнік банка, а згодна з краінавай стратэгіяй ЭАБР да 2026 года прадугледжана вылучэньне Беларусі інвэстыцыяў у памеры 1,5 млрд даляраў. Кіраўнік ЭАБР запэўніў: «Увага да нашага беларускага акцыянэра будзе самая высокая».

Для параўнаньня: Армэнія, Кіргізстан і Таджыкістан атрымаюць ад банка сумарна 0,5 млрд даляраў, а Расея і Казахстан — па 3,8 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG