У Лідзе Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў факты павышэньня цэн у «адным з гандлёвых аб’ектаў», піша БелТА.
У КДК заявілі, што цэны на асобныя віды мясной прадукцыі былі павялічаны ў параўнаньні з усталяванымі 6 кастрычніка 2022 году.
Таксама там паведамілі, што работнікі хацелі таемна зьмяніць цэньнікі на тавары, але іх выкрылі.
У Бабруйску крымінальную справу пачалі ў дачыненьні заснавальніка і дырэктара прыватнай структуры. КДК паведамляе, што фірма перапрадавала дзяржаўным установам адукацыі і аховы здароўя Магілёўскай вобласьці гародніну з гандлёвымі надбаўкамі, якія «значна перавышалі ўстаноўленыя заканадаўствам». Па некаторых відах прадукцыі надбаўкі нібыта дасягалі 600%.
Калі вам нешта вядома пра рэйды сілавікоў у прадпрыемствы гандлю ў сувязі з павышэньнем цэнаў, напішыце ў нашу рэдакцыю.