Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве прамысловасьці заявілі, што экспарт за студзень–верасень вырас на 11%


Аляксандар Рагожнік
Аляксандар Рагожнік

Паводле кіраўніка ведамства, страчаныя рынкі Эўразьвязу і Ўкраіны замянілі на павелічэньне паставак у Расею і Афрыку.

Міністар прамысловасьці Беларусі Аляксандар Рагожнік расказаў, як ідзе пераарыентацыя беларускага экспарту. Яго цытуе officelife са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

«Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, нам удалося пераарыентаваць рынкі збыту: больш за 140% экспарту — у Расею, замясьцілі рынак Украіны і Эўразьвязу. Павялічылі значна пастаўкі на рынак Афрыкі — у Зымбабвэ, Эгіпет».

Рагожнік паведаміў, што па выніках дзевяці месяцаў году аб’ёмы павінны вырасьці прыкладна на 11% ад заплянаваных.

«Выйдзем па экспарце на 111%. У пачатку году попыт рэзка ўзрос, потым на рынку адбылася дэстабілізацыя — выпаў рынак Украіны, пад пытаньнем сталі пастаўкі ў ЭЗ».

Міністар сказаў, што ўсе цяжкасьці атрымалася пераадолець — рынкі збыту пераарыентавалі. Цяпер ёсьць «унікальны шанец для ўсіх прадпрыемстваў замясьціць тое, што выпала па імпарце».

Рагожнік расказаў, што перад Міністэрствам прамысловасьці стаяць «сур’ёзныя задачы» на наступны год:

«Па індэксе фізычнага аб’ёму — 105%, рост экспарту — на ўзроўні 100%, аб’ём інвэстыцый — больш за 120%».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG