Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаперавозьнікам ЭЗ дазволілі перавозіць грузы празь Беларусь, але за плату


Ілюстрацыйнае фота. Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы, ліпень 2022 году
Ілюстрацыйнае фота. Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы, ліпень 2022 году

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі скасавала забарону на міжнародныя перавозкі грузаў па тэрыторыі краіны аўтаперавозьнікам з Эўразьвязу, але для гэтага яны мусяць атрымаць адмысловы дазвол.

«З 10 кастрычніка 2022 году для аўтамабільнага перавозьніка, зарэгістраванага ў дзяржавах — чальцах Эўразьвязу, даецца магчымасьць афармленьня ў Транспартнай інспэкцыі дазволу на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі Беларусі», — паведамляе прэс-служба Мінтрансу.

Для гэтага перавозьнікі павінны запоўніць адмысловую заяву і заплаціць за афармленьне дазволу Транспартнай інспэкцыяй 480 беларускіх рублёў (каля 190 даляраў).

9 красавіка Эўразьвяз у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараніў увоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

У адказ Беларусь забараніла ўезд аўтаперавозьнікам Эўразьвязу: яны маглі ўяжджаць на тэрыторыю краіны толькі для перагрузкі грузу або перачэпкі, далей яго маглі дастаўляць беларускія перавозьнікі. Пасьля новаўвядзеньня перавозьнікі паведамлялі, што кошт перавозак у Эўропе моцна ўзрос, і скардзіліся на чэргі ў транспартна-лягістычных цэнтрах, дзе трэба было забіраць груз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG