Кожная з 367 старонак календара прысьвечаная вядомай асобе ці адметнай падзеі. Гэта гістарычныя постаці і сучасныя дзеячы, пісьменьнікі, мастакі, навукоўцы, палітыкі, грамадзкія актывісты.
Тэксты і малюнкі створаныя беларусамі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі.
Набыць каляндар можна праз сайт ByProsvet. Усе грошы з продажу пойдуць на падтрымку самвыдавецтва ўнутры Беларусі.