Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскай філярмоніі пасьля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Галакосту


Фрагмэнт афішы канцэрту
Фрагмэнт афішы канцэрту

Свабодзе стала вядома, што заплянаваныя на 20 і 22 студзеня канцэрты пад назвай «Жоўтыя зоркі», на якіх мелася выконвацца 13-я сымфонія Дзьмітрыя Шастаковіча «Бабін Яр», скасаваныя пасьля даносу «неабыякавага» грамадзяніна.

Канцэрты памяці ахвяраў Галакосту ладзіліся ў Менску і іншых гарадах Беларусі з 2018 году. На сёлетнія канцэрты ў Менску быў запрошаны дырыжор з Аўстрыі.

Нехта Іван Нікіфараў накіраваў 30 лістапада па электроннай пошце ў Міністэрства культуры Беларусі ліст наступнага зьместу:

«Так званыя „праекты“ — „Жоўтыя зоркі“, „Пакуль не ідуць тытры“ і іншыя (Менск, Берасьце і г. д.) падаюцца як дабрачынныя, але насамрэч сродкі ад іх ідуць на падтрымку апазыцыйных арганізацый (напрыклад, Горадзенскі госьпіс), і прыцягваюцца артысты, якія бяруць удзел у апазыцыйных акцыях.

Раптам аказваецца, што сёлета арганізатар Ганна Лянькова заплянавала іх у Белдзяржфілярмоніі. Трэба спыніць гэтую дзейнасьць ва ўсіх дзяржаўных канцэртных арганізацыях, ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах.

Ніжэй прыкладаюцца скрыншоты — дзейнасьць „арганізатара“ і Горадзенскага госьпісу».

У адказ на гэты зварот начальніца галоўнай управы дзяржаўных спэцыяльных культурных мерапрыемстваў і прафэсійнага мастацтва І.Дрыга накіравала ліст генэральнаму дырэктару Белдзяржфілярмоніі з загадам разабрацца і праінфармаваць заяўніка і Міністэрства культуры.

Пасьля разбору ў той жа дзень, 2 сьнежня, стала вядома, што канцэрты 20 і 22 студзеня ў Белдзяржфілярмоніі скасаваныя.

Афіша адмененага канцэрту
Афіша адмененага канцэрту

Вядома, што арганізатарка канцэртаў Ганна Лянькова — унучка «праведнікаў народаў сьвету».

Гэтае званьне дзяржава Ізраіль надае тым, хто ў Другую сусьветную вайну ратаваў габрэяў.

Свабода зьвярнулася па камэнтар да Ганны Ляньковай.

Леташні канцэрт «Жоўтыя зоркі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG