Пра гэта паведамляе «Белсат».
Ірына Сільвановіч кіравала выставачнай заляй 17 гадоў. Не дапрацавала да пэнсіі паўтара года. Звальненьне стала для яе нечаканасьцю.
Ірына і Аляксандар Сільвановічы — вядомая ў горадзе пара мастакоў. Нядаўна пара стварыла ў Горадні культурны цэнтар «Фэстывальны». Перад сваёй апошняй працай Ірына 10 гадоў працавала намесьніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі «У майстра».
Пасьля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Калі ў Горадні адбываліся маштабныя жнівеньскія пратэсты, Сільвановічы выступалі са сцэны на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу.
Пры гэтым у 2015-м годзе жанчына не пускала на выставу ў залю журналістаў «Белсату», а пазьней сьведчыла супраць іх на судзе.