Днямі пабачыў сьвет 42 нумару незалежнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. Тут — цэлая пляяда бліскучых літаратурных талентаў.
Аўтар кажа, што кніга сталася вынікам яго дарожных нататак, якія ён рабіў падчас вандровак гурту на фэстывалі розных краін.
Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Эфір 24 кастрычніка
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў стаў ініцыятарам адмысловага прэс-туру па караткевіцкіх мясьцінах.
28 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Халоднае сэрца” і яе аўдыёвэрсіі.
Паказ новага фільму тэлеканалу “Белсат” “НКВД-гестапа. Браты па крыві” адбыўся ў Горадні ўвечары 28 кастрычніка.
Адразу восем аўдыёдыскаў з запісамі твораў Уладзімера Караткевіча, запакаваных у адзін плястыкавы куфэрак, выйшлі ў сьвет. Усе творы гучаць у выкананьні Андрэя Каляды.
На IV міжнародным фэстывалі тэатраў лялек для дарослых “Лялька таксама чалавек” беларускамоўная пастаноўка магілёўскага лялечнага тэатру “Паўлінка” ўганараваная прызам глядацкіх сымпатыяў. Пасьля яе паказу гледачы пяць разоў выклікалі актораў на біс. Фэстываль праходзіў у Варшаве.
28 кастрычнiка а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі празаіка Альгерда Бахарэвіча.
“Беларусьфільм” будзе судзіцца зь Дзяржтэлерадыёфондам Расеі ў справе абароны маёмасных правоў на фільмы, створаныя ў Беларусі за савецкім часам.
Улады загаварылі пра рэканструкцыю — поўную або частковую — большасьці замкаў Гарадзеншчыны. Тут іх восем. Наколькі рэалістычна гэта выглядае? Якія абарончыя пабудовы маюць больш шанцаў на аднаўленьне?
26 кастрычніка ў У Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына “Сто крокаў да сьвітаньня”, прысьвечаная 50-годзьдзю з дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.
Дакумэнтальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, зьнятая тэлеканалам “Белсат”, атрымала адмысловую ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакумэнтальны фільм” на фэстывалі “Prix Europa”.
Сёньня знанаму беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 50 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілею і пахаваны там, дзе й нарадзіўся, — па-над Дняпром у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну.
Сёньня споўнілася б 50 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднаньня “Тутэйшыя” Анатолю Сысу.
23 кастрычніка ў залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе зробленая яшчэ адна спроба рэанімацыі прасторы Вялікага Княства Літоўскага.
Палац Валовічаў у Сьвяцку Гарадзенскага раёну перадаюць санаторыю “Азёрны”, створаны Нацбанкам.
Рэпартаж “Атамны Астравец”, у якім журналіст “Белсату” распавядае пра праблему будоўлі атамнай электрастанцыі ў Беларусі, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду “Ганаровага Прызнаньня”.
Старшыня таварыства аховы помнікаў зьвярнуўся ў Менгарвыканкам у сувязі з парушэньнем заканадаўства пры рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ў Менску.
Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музэй дамагаецца, каб мясцоваму шапавальству надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменьніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы “Angelus”.
Сёньня ў Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”. Сярод гасьцей канфэрэнцыі былі князі Радзівілы.
Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску — Гуманізм рускай літаратуры. Удзельнічае філёзаф Валянцін Акудовіч.
Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі некаторыя экспанаты для будучага музэю.
Сёньня ў Нясьвіжы нашчадкі роду Радзівілаў князі Мацей і Мікалай перададуць у замак больш за сто шэсьцьдзесят партрэтаў сваіх знакамітых продкаў.
20 кастрычніка прадстаўнікі роду Радзівілаў перададуць Беларусі арыгіналы і копіі партрэтаў сваіх продкаў.
Літва і Беларусь разам здымуць фільм аб бітве пры Грунвальдзе, па-літоўску – Жальгірысе.
Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што пры рэстаўрацыі царквы Сьвятога Духу ў Менску маглі быць апаганеныя парэшткі дачкі легендарнага канцлера ВКЛ Лява Сапегі.
“Каты Ёзафа Ратцынгера” – так называецца чарговая кніга нашага калегі, карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, якую ён прадставіў сёньня гарадзенскім чытачам.
У Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня гісторыка Юр’я Гарбінскага “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005)”. Гэта сумеснае выданьне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.
У залі віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава скульптурных эскізаў помніка сьвятой роўнаапостальнай княгіні Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска. Аўтары эскізаў не пазначаны: журы мае разгледзець усе праекты і вызначыць лепшы на ўмовах ананімнасьці.
Сёньня ў Магілёве старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнічных межах”.
Сёньня ў Горадню прыехаў з Варшавы ўнук славутага майстра фатаграфіі Яна Булгака — Богдан Булгак.
Кніга ў 568 старонак аддрукаваная накладам 3500 асобнікаў.
Абвешчаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 2009 год у галіне літаратуры. ЧЫТАЙЦЕ ГЕРТУ МЮЛЕР ПА-БЕЛАРУСКУ.
Ці давераць аднаўленьне каралеўскіх замкаў у Горадні праектнай і будаўнічай фірме кіраўніка праўладнага Саюзу палякаў Станіслава Сямашкі? Пра гэта — сам спадар Сямашка.
Сёньня ў Менску адкрыўся IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва “Панарама”, праграма якога складзеная зь лепшых тэатральных прэм’ераў апошніх гадоў.
Фірме старшыні праўладнага Саюзу палякаў улады нібыта даюць магчымасьць займацца праектамі рэстаўрацыі двух каралеўскіх замкаў у Горадні.
Сьледам за спробай “Эўрапейскага радыё для Беларусі” пусьціць беларускія карані на хвалях “Аўтарадыё” скасаваны іншы беларускамоўны праект — “Новая зямля” на Радыё “Unistar”.
Да канца года назавуць новы замак Беларусі, дзе пачнецца рэстаўрацыя. Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіў міністар культуры Павал Латушка.
На менскім стадыёне “Дынама” у рамках “UltraMusicFestival” адгрымеў канцэрт “The Prodigy”, якіх прыхільнікі славутага брытанскага гурту чакалі ад пачатку лета.
З нагоды дня работнікаў культуры міністар Павал Латушка прэзэнтаваў канцэпцыю разьвіцьця культуры Беларусі на бліжэйшыя гады.
У суботу, 3 кастрычніка, касьцёлу імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёну спаўняецца 370 гадоў.
Так называецца 8-я кніга з сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, нядаўна выпушчаная гарадзенскім Рухам “За Свабоду”.
Прэзэнтуючы ў Горадні кнігу “Як?” з бібліятэкі “Свабоды” аўтар Сяргей Дубавец зазначыў, што паставіў у ёй толькі пытаньні, але не імкнуўся даць на іх адказы.
У экспазыцыі Віцебскага музэю Міная Шмырова цяпер можна ўбачыць рукапіс успамінаў “На прыёме ў таварыша Сталіна” ды іншыя экспанаты, зьвязаныя з жыцьцём партызанскага камбрыга.
У Магілёве пачаўся XI музычны фэстываль "Залаты шлягер". Упершыню за сваю гісторыю ён адбываецца ў кастрычніку.
Сёньня ў “Начной Свабодзе” – прэм'ера новай перадачы Максіма Жбанкова "Культа-гляд", прысьвечанай сучаснай культуры. Культуроляг Максім Жбанкоў падзяліўся сваімі плянамі.
Загрузіць яшчэ