З гэтай нагоды ў касьцёле адбудуцца ўрачыстасьці, ў якіх запрошаны прыняць удзел нунцый Марцін Відавіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Філярэт, а таксама многія іншыя сьвятары і шматлікія вернікі.
З нагоды юбілею каля касьцёла будзе асьвечаная цудатворная крынічка, якая была засьмечаная ў гады савецкага атэізму.
У вішнеўскім касьцёле служыў ксёндз Уладыслаў Чарняўскі, які пераклаў на беларускую мову Новы запавет і адзін зь першых праводзіў імшу па-беларуску. Вёска Вішнева таксама ёсьць малой радзімай Канстанцыі Буйло. Тут пахаваны паэт Пятро Бітэль, які пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Тут нарадзілася жонка Янкі Купалы Уладыслава Станкевіч. Вішнева — таксама малая радзіма ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса.