23 кастрычніка ў залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе зробленая яшчэ адна спроба рэанімацыі прасторы Вялікага Княства Літоўскага.
Палац Валовічаў у Сьвяцку Гарадзенскага раёну перадаюць санаторыю “Азёрны”, створаны Нацбанкам.
Рэпартаж “Атамны Астравец”, у якім журналіст “Белсату” распавядае пра праблему будоўлі атамнай электрастанцыі ў Беларусі, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду “Ганаровага Прызнаньня”.
Старшыня таварыства аховы помнікаў зьвярнуўся ў Менгарвыканкам у сувязі з парушэньнем заканадаўства пры рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ў Менску.
Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музэй дамагаецца, каб мясцоваму шапавальству надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменьніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы “Angelus”.
Сёньня ў Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”. Сярод гасьцей канфэрэнцыі былі князі Радзівілы.
Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску — Гуманізм рускай літаратуры. Удзельнічае філёзаф Валянцін Акудовіч.
Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі некаторыя экспанаты для будучага музэю.
Сёньня ў Нясьвіжы нашчадкі роду Радзівілаў князі Мацей і Мікалай перададуць у замак больш за сто шэсьцьдзесят партрэтаў сваіх знакамітых продкаў.
20 кастрычніка прадстаўнікі роду Радзівілаў перададуць Беларусі арыгіналы і копіі партрэтаў сваіх продкаў.
Літва і Беларусь разам здымуць фільм аб бітве пры Грунвальдзе, па-літоўску – Жальгірысе.
Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што пры рэстаўрацыі царквы Сьвятога Духу ў Менску маглі быць апаганеныя парэшткі дачкі легендарнага канцлера ВКЛ Лява Сапегі.
“Каты Ёзафа Ратцынгера” – так называецца чарговая кніга нашага калегі, карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, якую ён прадставіў сёньня гарадзенскім чытачам.
У Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня гісторыка Юр’я Гарбінскага “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005)”. Гэта сумеснае выданьне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.
У залі віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава скульптурных эскізаў помніка сьвятой роўнаапостальнай княгіні Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска. Аўтары эскізаў не пазначаны: журы мае разгледзець усе праекты і вызначыць лепшы на ўмовах ананімнасьці.
Сёньня ў Магілёве старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнічных межах”.
Сёньня ў Горадню прыехаў з Варшавы ўнук славутага майстра фатаграфіі Яна Булгака — Богдан Булгак.
Кніга ў 568 старонак аддрукаваная накладам 3500 асобнікаў.
Абвешчаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 2009 год у галіне літаратуры. ЧЫТАЙЦЕ ГЕРТУ МЮЛЕР ПА-БЕЛАРУСКУ.
Ці давераць аднаўленьне каралеўскіх замкаў у Горадні праектнай і будаўнічай фірме кіраўніка праўладнага Саюзу палякаў Станіслава Сямашкі? Пра гэта — сам спадар Сямашка.
Сёньня ў Менску адкрыўся IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва “Панарама”, праграма якога складзеная зь лепшых тэатральных прэм’ераў апошніх гадоў.
Фірме старшыні праўладнага Саюзу палякаў улады нібыта даюць магчымасьць займацца праектамі рэстаўрацыі двух каралеўскіх замкаў у Горадні.
Сьледам за спробай “Эўрапейскага радыё для Беларусі” пусьціць беларускія карані на хвалях “Аўтарадыё” скасаваны іншы беларускамоўны праект — “Новая зямля” на Радыё “Unistar”.
Да канца года назавуць новы замак Беларусі, дзе пачнецца рэстаўрацыя. Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіў міністар культуры Павал Латушка.
На менскім стадыёне “Дынама” у рамках “UltraMusicFestival” адгрымеў канцэрт “The Prodigy”, якіх прыхільнікі славутага брытанскага гурту чакалі ад пачатку лета.
З нагоды дня работнікаў культуры міністар Павал Латушка прэзэнтаваў канцэпцыю разьвіцьця культуры Беларусі на бліжэйшыя гады.
У суботу, 3 кастрычніка, касьцёлу імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёну спаўняецца 370 гадоў.
Так называецца 8-я кніга з сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, нядаўна выпушчаная гарадзенскім Рухам “За Свабоду”.
Прэзэнтуючы ў Горадні кнігу “Як?” з бібліятэкі “Свабоды” аўтар Сяргей Дубавец зазначыў, што паставіў у ёй толькі пытаньні, але не імкнуўся даць на іх адказы.
У экспазыцыі Віцебскага музэю Міная Шмырова цяпер можна ўбачыць рукапіс успамінаў “На прыёме ў таварыша Сталіна” ды іншыя экспанаты, зьвязаныя з жыцьцём партызанскага камбрыга.
У Магілёве пачаўся XI музычны фэстываль "Залаты шлягер". Упершыню за сваю гісторыю ён адбываецца ў кастрычніку.
Сёньня ў “Начной Свабодзе” – прэм'ера новай перадачы Максіма Жбанкова "Культа-гляд", прысьвечанай сучаснай культуры. Культуроляг Максім Жбанкоў падзяліўся сваімі плянамі.
1 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце афіцыйна пачынаецца новы навучальны год. За некалькі дзён да яго пачатку ў дэпартамэнце палітычных навук пачаўся канфлікт.
Група гарадзенскіх гісторыкаў зьвярнулася да міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з просьбай ўзяць лёс палаца ў Сьвяцку пад асабістую апеку.
Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды". Перад кожнай песьняй Данчык расказвае яе кароткую гісторыю...
Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды".
Гран-пры фэстывалю "Анімаёўка" атрымала стужка кінастудыі “Беларусьфільм” “Аповесьць мінулых гадоў”, рэжысёра Ігара Воўчака.
Творчая сустрэча з гарадзенскім гісторыкам Юрыем Гардзеевым адбылася ў горадзе над Нёманам у памяшканьні Таварыства беларускай школы.
“На беларускай мове гледачы пабачаць мульцікі „Як Несьцерка пярсьцёнак шукаў“, „Беларускія прымаўкі“, „Аповесьць мінулых гадоў“.
Урачыстыя мерапрыемствы арганізавалі ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтар пры амбасадзе Ізраілю ў Беларусі супольна з габрэйскай грамадой Магілёва і гарадзкімі уладамі.
Неўзабаве ў Беларусі выставяць на продаж цэлы сьпіс старадаўніх сядзібаў.У краіне каля 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў, і 63 зь іх нікім не выкарыстоўваюцца.
Археолягі з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі адкапалі ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці пахаваньне старажытных ваяроў.
Загрузіць яшчэ