Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты Радзівілаў вернуцца ў Беларусь


20 кастрычніка прадстаўнікі роду Радзівілаў перададуць Беларусі арыгіналы і копіі партрэтаў сваіх продкаў.

Намесьнік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш паведаміў, што цырымонія адбудзецца ў Нясьвіжы.

Перадача карцінаў пройдзе ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні. Вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцыяў", паведамляе Інтэрфакс.

Сёлета ў траўні княгіня Альжбэта Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясьвіскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасьцёра нашчадкаў знакамітага роду наведалі Беларусь.

Радзівілы—княскі род, прадстаўнікі якога займалі самыя значныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім цягам 16-18 стагодзьдзяў. Адзін з самых уплывовых магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай. Герб Радзівілаў — Трубы, дэвіз: “Бог нам раіць!”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG