Літоўскія і беларускія гісторыкі і кінематаграфісты гатовыя да сумеснай працы над фільмам аб Грунвальдскай бітве, прысьвечаным 600-м угодкам бітвы, аднак закончыць працу працу да юбілею ня змогуць,-- заявіў міністар культуры Літвы Рамігіюс Вілкайціс.
Міністар зазначыў, што прадметам абмеркаваньня стане сцэнар фільма, паколькі ня выключаныя рознагалосьсі бакоў у справе інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Пры гэтым ён зазначыў, што пры папярэднія абмеркаваньні плянаваных здымак, меркаваньні беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і кінематаграфістаў надзіва супалі. Ня вырашана яшчэ пытаньне пра рэжысэра. Літоўцы разглядаюць магчымасьці парнай працы прадстаўніка кожнай з краінаў.
Паводле дадзеных Вілкайціса, толькі на падрыхтоўчыя працы па стварэньню фільма была ўжо выдаткавана сума памерам амаль чвэрць мільёна даляраў. Бюджэт фільма можа саставіць каля 6-ці мільёнаў даляраў.
У Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 году войскі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага дашчэнту разграмілі армію Тэўтонскага ордэну. Вынікам бітвы стала спыненьне пашырэньня Ордэну на ўсход і яго заняпад. У складзе ордэнскага войска знаходзілася рыцарства з большасьці краінаў Заходняй Эўропы. На баку антытэўтонскай кааліцыі ў бітве ўдзельнічалі выхадцы з сёньняшняй Польшчы, Літвы, Беларусі, Ўкраіны, Расеі, Чэхіі, Малдовы і іншых краінаў.