Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску абнавілі музэй “бацькі Міная”


У экспазыцыі Віцебскага музэю Міная Шмырова цяпер можна ўбачыць рукапіс успамінаў “На прыёме ў таварыша Сталіна” ды іншыя экспанаты, зьвязаныя з жыцьцём партызанскага камбрыга.

У Віцебску абнавілі музэй “бацькі Міная”

У экспазыцыі Віцебскага музэю Міная Шмырова цяпер можна ўбачыць рукапіс успамінаў “На прыёме ў таварыша Сталіна” ды іншыя экспанаты, зьвязаныя з жыцьцём партызанскага камбрыга.

Мэмарыяльны музэй Героя Савецкага Саюзу Міная Піліпавіча Шмырова распачаў сваю дзейнасьць амаль паўвека таму, ў 1969 годзе. Аднак толькі сёлета была праведзена першая рэканструкцыя экспазыцыі.

1-га кастрычніка адчыніліся дзьве залі, прысьвечаныя пасьляваеннай дзейнасьці партызанскага камандзіра, вядомага пад мянушкай “бацька Мінай”. Яшчэ дзьве залі прысьвечаныя гісторыі партызанскага руху ў Сураскім раёне пад Віцебскам, дзе й быў створаны атрад “Народныя мсьціўцы” пад кіраўніцтвам Шмырова.

Да 9 траўня 2010 году плянуецца завяршыць зьнешнюю рэканструкцыю музэйнага комплексу, куды ўваходзіць паўгектара паркавай тэрыторыі. На ёй будуць разьмешчаны такія аб’екты, як “Партызанская зямлянка”, “Абарончыя акопы”, “Лясны аэрадром”. Паводле дырэктаркі музэя Ірыны Шышковай, прадугледжана і стварэньне зоны адпачынку з сэрвіснай структурай, а таксама спартовых пляцовак — каб каля музэю можна было праводзіць масавыя мерапрыемствы патрыятычнай скіраванасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG