ФОТАГАЛЕРЭЯ
Паэтка Вольга Куртаніч вучылася з Анатолем Сысом у Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце. Яна згадвае, як моцна вылучаўся малады паэт сярод астатніх студэнтаў, што пачыналі сябе сьцьвярджаць у літаратуры.
“Нам, студэнтам 80-х Гомельскага ўнівэрсытэту пашчасьціла. Пашчасьціла, што сярод нашых паэтаў і празаікаў вылучаўся Анатоль Сыс, чалавек, за якім хацелася цягнуцца і з кім хацелася параўноўваць сваю творчасьць. Памятаю, калі мы ўсе ўжо выйшлі з унівэрсытэту дыплямаванымі і Анатоль прыехаў на працу ў Менск, тут адбывалася тое ж самае. Народ творчы адразу абраў яго за куміра. У яго была вялікая харызма, моцны характар, магутны творчы хрыбет і выдатны творчы трамплін. Хацелася б верыць, што памяць пра Анатоля захаваюць ня толькі тыя, хто яго ведаў, але і тыя, хто толькі-толькі знаёміцца з творчасьцю Сыса”.
Кніга выбраных вершаў Анатоля Сыса “Алаіза”, якая выходзіць да юбілейнай даты, якраз адрасаваная тым, хто ў свой час разьмінуўся зь яго прыжыцьцёвымі зборнікамі “Агмень”, “Пан Лес” і “Сыс”. “Алаіза” выходзіць, дзякуючы рупнасьці літаратуразнаўцы, праваабаронцы і сябра паэта з 1979 году Алеся Бяляцкага.
“Да нас у групу першакурсьнікаў зайшоў хлопец са старэйшага курсу зь бялявымі валасамі, з трохі вырачанымі вачыма, які абвясьціў, што запрашае ўсіх паэтаў на літаратурную суполку “Крыніца”, якая была пры Гомельскім унівэрсытэце. На гэтых пасяджэньнях “Крыніцы” мы пазнаёміліся з Анатолем значна бліжэй. Ён быў увесь пагружаны ў беларускую паэзію. Культавымі паэтамі для яго тады былі Алесь Разанаў і Уладзімер Някляеў. Ён вучыўся ад іх, ён спрабаваў экспэрымэнтаваць сам. Што мяне асабліва моцна ў ім уражвала і аказала вялікі ўплыў – гэта ягоная надзвычайная працавітасьць. Калі ён загараўся нейкай ідэяй, нейкай тэмай і пачынаў пісаць, то для яго тады ўжо проста нічога не існавала. Ён хадзіў з нататнікам і асадкаю па інтэрнаце і бясконца прагаворваў розныя варыянты радкоў. Мы ўсе падпітваліся той творчай станоўчай энэргіяй, якая сыходзіла ад Анатоля”.
Сёньня ў Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, у Гомелі ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52 і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы Рэчыцы пройдуць вечары, прысьвечаныя 50-годзьдзю Анатоля Сыса. А 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне пройдзе вялікі літаратурны фэст, у часе якога на сьцяне роднай хаты паэта будзе адчыненая мэмарыяльная
шыльда.
Што рыхтуюць часопісы і газэты да юбілею Анатоля Сыса?

У яго была вялікая харызма, моцны характар, магутны творчы хрыбет і выдатны творчы трамплін

- “Дзеяслоў”, №42.Анатоль Сыс. “Уздых паэзіі і стогн малітвы...” Да 50-годдзя з дня нараджэньня. Ён быў вялікім паэтам. Прадмова Алеся Бяляцкага
- Анатоль Сыс. “Самыя дарагія лісты для мяне вельмі рэдкапрыходзяць ад вас...” Выбраныя лісты з перапіскі з сябрамі. Вершы з лістоў Анатоля Сыса.
- “Роднае слова”, №9, 2009.Несумненную цікавасць чытачоў выкліча матэрыял Я. Гарадніцкага пра жыццё і творчасьць Анатоля Сыса да 50 гадовага юбілею паэта.
- “Народная Воля”, 23 кастрычнікаАртыкул пра паэта. Вершы-прысвячэнні паэту.
- “Літаратура і мастацтва”, 31 кастрычніка.Артыкул Янкі Лайкова, іншыя матэрыялы, прысвечаныя Анатолю Сысу
- “Літаратурная Беларусь”, №39Успаміны сяброў, вершы, анатацыі да новых кніг, прысвечаных А. Сысу.
- Радыё Свабода. Дом літаратара.Сяржук Сыс пра Анатоля Сыса