Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская “Паўлінка” ў Варшаве


Пастановачная група “Паўлінкі”
Пастановачная група “Паўлінкі”

На IV міжнародным фэстывалі тэатраў лялек для дарослых “Лялька таксама чалавек” беларускамоўная пастаноўка магілёўскага лялечнага тэатру “Паўлінка” ўганараваная прызам глядацкіх сымпатыяў. Пасьля яе паказу гледачы пяць разоў выклікалі актораў на біс. Фэстываль праходзіў у Варшаве.

У Польшчу магілёўскі тэатар запрасілі менавіта зь беларускамоўнай пастаноўкай. Паводле музычнага афармляльніка Анжэлы Дамахоўскай, польская публіка жыва рэагавала на беларускую мову, разумела жарты й музыку п’есы Янкі Купалы.

“Мы атрымалі за пастаноўку прыз глядацкіх сымпатыяў, але ня менш важныя для нас былі й аплядысмэнты. Нас проста цудоўна прымалі. Настолькі ім “Паўлінка” спадабалася, што арганізатары фэстывалю запрасілі нас зь ёй наведаць Польшчу з гастролямі. Цяпер мы рыхтуем таксама беларускамоўную пастаноўку “Дзікае паляваньне” паводле раману Ўладзімера Караткевіча “Дзікае паляваньне караля Стаха”, рэжысэра Вячаслава Корнева. Прэм’ера заплянаваная на наступны год. З гэтай пастаноўкай нас ужо запрасілі ў Варшаву”, — зазначае Анжэла Дамахоўская.

“Паўлінку” на сцэне Магілёўскага лялечнага тэатру паставіў у 2007 годзе рэжысэр Вячаслаў Корнеў. 11 лістапада зь ёй пазнаёмяцца магілёўцы. У рэпэртуару тэатру пераважаюць расейскамоўныя пастаноўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG