Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Каліфорніі расьсьледуе абставіны сьмерці двух афраамэрыканцаў


Улады на поўдні Каліфорніі расьсьледуюць абставіны сьмерці двух афраамерыканцаў, якіх знайшлі павешанымі. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.

Цела 24-гадовага Робэрта Фулера было знойдзенае павешаным на дрэве непадалёк ад будынку мэрыі гораду Палмдэйл некалькі дзён таму.

У канцы траўня цела Малкольма Гарша, якому было 38 гадоў, таксама было знойдзенае павешаным на дрэве ў Віктарвіле, непадалёк ад лягеру бяздомных.

У абодвух выпадках улады спачатку падазравалі, што гаворка ідзе пра самагубства, але цяпер, у сувязі з абурэньнем грамадзкасьці, не сьпяшаюцца з канчатковымі высновамі ды завяршэньнем расьсьледаваньня.

Тысячы людзей сабраліся 13 чэрвеня ў Палмдэйл на мэмарыяльным мерапрыемстве ў памяць аб Фулеры.

Сястра Фулера заявіла: «Нам патрэбная праўда. Мой брат ня быў схільны да самагубства. Ён імкнуўся выжываць».

Адна жанчына заявіла Los Angeles Times, што ў той час, як улады падазраюць «самагубства», яна падазрае «лінчаваньне».

Сям’я Гарша выдала заяву, у якой падкрэсьліла, што ёй «трэба правасудзьдзе, а ня выгадныя адгаворкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG