Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве засудзілі грамадзяніна ЗША паводле абвінавачаньня ў шпіянажы. Ён прыехаў у Расею на вясельле


Пол Уілан
Пол Уілан

Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў грамадзяніну ЗША Полу Ўілану 16 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы.

На судовым паседжаньні 25 траўня абвінавачаньне запатрабавала для яго 18 гадоў калёніі строгага рэжыму. Артыкул аб шпіянажы прадугледжвае пакараньне да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Уілан у апошнім слове заявіў аб сваёй невінаватасьці. Ён і яго абарона настойвалі на апраўдальным прысудзе.

Былога амэрыканскага марскога пяхотніка Пола Ўілана затрымалі ў гатэлі ў Маскве ў сьнежні 2018 году. Паводле сьледзтва, на сканфіскаванай у яго флэшцы былі зьвесткі, якія ёсьць дзяржаўнай таямніцай. Пол Уілан віну адмаўляе, а крымінальны перасьлед называе правакацыяй і «абсурдным палітычным выкраданьнем». Яго сваякі падкрэсьліваюць, што ў Маскву ён прыехаў па запрашэньні на вясельле.

Слуханьні справы Ўілана ў сутнасьці пачаліся 20 красавіка сёлета. Паводле яго адваката Уладзіміра Жарабенкава, сьведкі абароны — каля 10 чалавек — заявілі ў судзе, што амэрыканец нікога не вэрбаваў і ніякую сакрэтную інфармацыю не зьбіраў. З словаў адваката, суду былі пададзеныя доказы таго, што „ў справе ёсьць прыкметы правакацыі злачынства з боку адной асобы, ад якой зыходзіла ўся ініцыятыва“.

Улады ЗША неаднаразова выказвалі ўпэўненасьць у невінаватасьці Ўілана і заклікалі Расею яго адпусьціць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG