Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэляні Трамп наведалі Нацыянальны храм Яна Паўла II у Вашынгтоне. Для таго, каб прэзыдэнцкая пара магла прайсьці ў храм, паліцыя разагнала дэманстрантаў з ужываньнем сьлезацечнага газу і электрашокавых гранат.
У некаторых гарадах ЗША паліцыянты ладзяць акцыі салідарнасьці з пратэстоўцамі. Супрацоўнікі паліцыі кленчаць, каб ушанаваць памяць забітага паліцыянтамі афраамэрыканца Джорджа Флойда.
Амэрыканскі лідэр абвясьціў пра гэта ля Белага дома на фоне разгону дэманстрацыі вечарам 1 чэрвеня, расказвае «Голас Амэрыкі». Да таго перад Белым домам заўважылі грузавікі з салдатамі Нацыянальнай гвардыі.
Амэрыканскія кампаніі, якія працуюць у сфэры тэхналёгіяў, банкаўскай справы, моды і шоў-бізнэсу апублікавалі заявы ў падтрымку дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць паліцэйскага самавольства ў адносінах да афраамэрыканцаў.
Кітай у панядзелак скрытыкаваў рашэньне ЗША адмовіцца ад асаблівага падыходу да Ганконгу. Паводле Міністэрства замежных спраў Кітаю, любым спробам пашкодзіць кітайскім інтарэсам будзе дадзены жорсткі адпор.
Такіх забурэньняў у маштабах ўсяе краіны ў ЗША не было дзясяткі гадоў. Напружаньне расло ўвесь тыдзень пасьля таго, як у выніку брутальнага затрыманьня паліцыяй у Мінэапалісе памёр афраамэрыканец Джордж Флойд.
У Вашынгтоне 31 траўня, падчас пратэстаў і беспарадкаў, выкліканых сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда, быў апаганены помнік Тадэвушу Касьцюшку, які стаіць непадалёк ад Белага дома.
Напружаныя пратэсты ахапілі буйныя гарады Злучаных Штатаў, ад Нью-Ёрка да Лос-Анджэлеса. Людзі пратэстуюць супраць паліцэйскага гвалту над чарнаскурым насельніцтвам.
Пампэо заявіў, што тэма зламысных дзеяньняў Кітая ў кібэрпрасторы падымаецца ўжо некалькі гадоў, і з тых часоў Пэкін стаў «больш агрэсіўным».
«Батут працуе», — сказаў Ілан Маск 30 траўня на прэс-канфэрэнцыі пасьля пасьпяховага запуску карабля Crew Dragon.
Саміт, паводле задумы Трампа, павінен сыгналізаваць аб стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам.
Закалоты ў буйных гарадах ЗША: на дапамогу паліцыянтам выклікалі нацыянальную гвардыю. Хваля гвалту пасьля Мінэапалісу накрыла Атлянту, Портлэнд, Оклэнд, Нью-Ёрк, Вашынгтон і іншыя гарады па ўсёй краіне.
30 траўня пасьпяхова адбылася другая спроба запусьціць касьмічны карабель з астранаўтамі NASA на борце з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon 9.
Людзі выказваюць гнеў у сувязі з апошнімі выпадкамі забойстваў безабаронных афраамэрыканцаў ад рук белых паліцыянтаў.
У аўторак Twitter вырашыў дадаць да некаторых твітаў Трампа папярэджаньні аб праверцы фактаў, якія зьмяшчаюцца ў пастах кіраўніка дзяржавы. Гаворка ў твітах ішла аб стаўленьні прэзыдэнта ЗША да галасаваньня праз пошту.
Амэрыканская авіябудаўнічая карпарацыя Boeing аднавіла вытворчасьць лайнэраў Boeing 737 MAX, прыпыненую сёлета ў студзені. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.
27 траўня з Флорыды на Міжнародную касьмічную станцыю меўся паляцець амэрыканскі касьмічны карабель з экіпажам.
NATO павінна ўмацоўваць свой усходні флянг, бо расейская агрэсія не выключаная, лічаць аўтары дакладу Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
27 траўня з Флорыды на Міжнародную касьмічную станцыю мае паляцець амэрыканскі касьмічны карабель з экіпажам.
Ганконг больш не карыстаецца аўтаноміяй у адносінах да ўладаў КНР, заявіў у сераду дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп скрытыкаваў сэрвісы сацыяльных сетак, пасьля таго як сетка Twitter стала папярэджваць падпісчыкаў пра магчымыя недакладнасьці ў ягоных твітах.
Два паведамленьні Трампа з крытыкай працэсу галасаваньня праз пошту, у якіх прэзыдэнт сьцьвярджае, што такі спосаб волевыяўленьня будзе выкарыстаны для фальсыфікацыі вынікаў выбараў, суправаджаліся адмысловай спасылкай.
Вайсковы карабель ВМС ЗША пасьпяхова выпрабаваў новую лазэрную зброю, якая можа зьнішчаць самалёты, паведамілі ВМС у Ціхім акіяне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягвае заклікаць штаты хутчэй вярнуцца да нармальнага жыцьця, нягледзячы на засьцярогі з нагоды каранавірусу.
За два месяцы багацьце амэрыканскіх мільярдэраў павялічылася на 15%. У клюб мільярдэраў увайшлі яшчэ 16 чалавек.
У выніку інцыдэнту 21 траўня на авіябазе паветрана-марскіх сілаў ЗША Корпус-Крысьці ў штаце Тэхас быў паранены адзін вайсковец, застрэлены нападнік.
Ўілсан Рузвэльт Джэрман, які служыў у Белым доме пры 11 прэзыдэнтах ЗША, памёр на 92-м годзе жыцьця, у яго быў дыягнаставаны каранавірус новага тыпу.
Кіраўнікі Францыі і ЗША пагадзіліся адзін з адным у пытаньні неабходнасьці тэрміновай дээскаляцыі сытуацыі ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне, абяскроўленай шматгадовай грамадзянскай вайной.
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
Злучаныя Штаты Амэрыкі выдзелілі Беларусі 1,7 мільёна даляраў на барацьбу з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША.
Паводле яго, кампанія садзейнічае цэнзуры ў гэтых краінах і гатовая выконваць любыя патрабаваньні аўтарытарных рэжымаў.
Трамп паведаміў, што ён ужо больш за тыдзень прымае гідроксіхлёрахін і біялягічныя дабаўкі з цынкам. Паводле прэзыдэнта, ягоны лекар не рэкамэндуе прымаць гэты прэпарат, але ён папрасіў лекара Белага дома выпісаць яму рэцэпт.
Даў 30 дзён на «асноўныя істотныя зьмены». Пакуль выплаты прыпынілі «да аналізу арганізацыі».
Экс-прэзыдэнт ЗША Абама заявіў, што эпідэмія разьвеяла ўяўленьні, што «людзі ва ўладзе ведаюць, што яны робяць».
«Добры шанец» на аднаўленьне эканоміка атрымае пазьней сёлета, але аднаўленьне росту можа заняць некаторы час.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пачатак паставак амэрыканскай сырой нафты ў Беларусь. Танкер з 80 тысячамі тонаў амэрыканскай нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды на пачатку ліпеня.
Юрыдычны камітэт Сэнату ЗША неўзабаве вернецца да пытаньня пра расьсьледаваньне магчымых сувязяў людзей з акружэньня Дональда Трампа з Расеяй — на гэты раз з мэтай высьветліць, ці не было гэтае расьсьледаваньне адкрытае апанэнтамі Трампа з парушэньнем закону.
Пасольства КНР у Вашынгтоне назвала абвінавачваньні «лжывымі», «бяздоказнымі» і заснаванымі на «прэзумпцыі вінаватасьці».
Памежнікі заяўляюць, што рашэньне аб недапушчальнасьці дэпартацыі дзяцей прымаецца «ў кожным канкрэтным выпадку, напрыклад калі вяртаньне ў родную краіну немагчымае, або калі агент падазрае гандаль людзьмі або бачыць прыкметы хваробы».
На бок Маска ўстаў прэзыдэнт Трамп.
«Калі кагосьці арыштуюць, я прашу, каб гэта быў толькі я».
Гаворыцца пра 300 палітычных зьняволеных. Згадваюцца імёны шасьцёх: Аляксея Пічугіна, Ігара Руднікава, Канстанціна Котава, Анастасіі Шаўчэнкі, Юрыя Дзьмітрыева і Дэніса Крыстэнсэна.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс не знаходзіцца ў карантыне і плянуе ў панядзелак вернуцца ў Белы дом.
Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Заснавальнік кампаніі Ілан Маск паабяцаў у твітэры перанесьці яе штаб-кватэру з Каліфорніі ў іншы штат.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб неабходнасьці ўцягнуць Кітай у дамоўленасьці аб кантролі над узбраеньнямі. Трамп падкрэсьліў, што важна пазьбегнуць «дарагой гонкі ўзбраеньняў».
Прэзыдэнт палічыў рэзалюцыю «абразьлівай» і заснаванай на неразуменьні законаў і фактаў.
Раней дзяржсакратар ЗША казаў пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыйшоў час перазапусьціць эканоміку краіны, нават калі гэта азначае, што колькасьць ахвяраў каранавірусу павялічыцца.
Падтрымка Джо Байдэна, меркаванага кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі, у параўнаньні з Дональдам Трампам аслабла за апошнія тыдні сярод амэрыканскіх выбарнікаў.
Загрузіць яшчэ