Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША не спыняюцца пратэсты пасьля сьмерці арыштаванага цемнаскурага мужчыны


Пратэстоўцы непадалёк ад Белага дому ў Вашынгтоне, 30 траўня 2020
Пратэстоўцы непадалёк ад Белага дому ў Вашынгтоне, 30 траўня 2020

Пратэсты пасьля гібелі арыштаванага Джорджа Флойда ў Мінэапалісе пашырыліся на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў. Людзі выказваюць гнеў у сувязі з апошнімі выпадкамі забойстваў безабаронных афраамэрыканцаў ад рук белых паліцыянтаў.

Джордж Флойд памёр пасьля таго, як яго прыціснуў каленам белы паліцыянт Дэрэк Шовэн. Паліцыянт быў звольнены, цяпер яму выставілі абвінавачаньне ў ненаўмысным забойстве, што пагражае пазбаўленьнем волі тэрмінам да 25 гадоў. У адносінах да трох іншых паліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў арышце Флойда, працягваецца расьследваньне. Аднак пратэстоўцы патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці і іх.

У шмат якіх гарадах ЗША людзі выйшлі на вуліцы з фатаздымкамі Джорджа Флойда і транспарантамі «Я не магу дыхаць» — апошнімі словамі загінулага.

Хаця большасьць масавых акцыяў мела мірны характар, некаторыя былі гвалтоўныя — у Мінэапалісе (штат Мінэсота), у Дэтройце (Мічыган), Атлянце (Джорджыя), Рычмандзе (Вірджынія) і некаторых іншых. Таксама удзельнікі маніфэстацыяў заблякавалі аўтатрасы у Г'юстане (Тэхас) і Сан-Хасэ (Каліфорнія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG