Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыйшоў час перазапусьціць эканоміку краіны, нават калі гэта азначае, што колькасьць ахвяр каранавіруса павялічыцца.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
«Народ нашай краіны — гэта ваяры, — сказаў прэзыдэнт у гутарцы з журналістамі ў штаце Арызона. — Ці пацярпіць нехта ад гэтага? Так. Але нам трэба адкрыць нашу краіну».
Наведваючы завод кампаніі Honeywell у Фініксе, каб паказаць масавую вытворчасьць матэрыялаў для барацьбы з пандэміяй COVID-19, Трамп заявіў у інтэрвію ABC News, што «будзе больш сьмерцяў», і прадказаў, што каранавірус «пройдзе, з вакцынай ці безь яе».
Паводле Дональда Трампа, пандэмія забярэ жыцьці да 100 тысяч чалавек у ЗША.