Дональд Трамп у сераду наклаў вэта на рэзалюцыю Кангрэсу аб абмежаваньні паўнамоцтваў прэзыдэнта ЗША весьці ваенныя дзеяньні супраць Ірану, паведамляе Голас Амэрыкі.
Кіраўнік Белага дома апублікаваў заяву з тлумачэньнем сваіх дзеяньняў: па словах Трампа, ён знайшоў рэзалюцыю «вельмі абразьлівай» і заснаванай на «неразуменьні фактаў і заканадаўства».
Абедзьве партыі яшчэ ў сакавіку падтрымалі рэзалюцыю, якая забараняе прэзыдэнту весьці ваенныя дзеяньні супраць Ірану. Гэта было зьвязана з асьцярогай рэспубліканцаў і дэмакратаў з нагоды таго, што Белы дом можа распачаць вайну з Іранам.