Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп вырашыў адкласьці саміт G7 да восені і запрасіць Расею


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адкладае саміт G7, які ён хацеў правесьці ў канцы чэрвеня, і прапануе пашырыць сьпіс краін, запрошаных для ўдзелу ў ім, маючы на ўвазе Расею, Аўстралію, Паўднёвую Карэі і Індыі, паведамляе BBC.

Саміт, паводле задумы Трампа, павінен сыгналізаваць аб стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам.

Вяртаючыся ў Вашынгтон з мысу Канавэрал, дзе адбыўся запуск касьмічнага карабля «Драгон», Трамп сказаў журналістам, што лічыць «Вялікую сямёрку» у яе цяперашнім фармаце «вельмі састарэлай групай краін».

«Я адкладаю гэты саміт, паколькі не адчувае, што G7 належным чынам уяўляе тое, што адбываецца ў сьвеце», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

20 мая Трамп упершыню заявіў, што ўжо ў чэрвені саміт можна адбыцца ў Белым доме або Кэмп-Дэвідзе, нягледзячы на пандэмію.

Цяпер Трамп заявіў, што мае намер адкласьці саміт прынамсі да верасня і што на яго варта запрасіць Расею, Паўднёвую Карэю, Аўстралію і Індыю.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель адхіліла яго запрашэньне. Прэм’ер Канады Джасьцін Трудо заявіў у сераду, што пакуль ня можа прысутнічаць на сустрэчы з-за боязі віруса і канадзкіх правілаў карантыну. Прэм’ер-міністар Брытаніі Барыс Джонсан ў пятніцу пагадзіўся з важнасьцю правядзеньня саміту ў вочнай форме «ў найбліжэйшай будучыні» пасьля гутаркі з Трампам, гаварылася ў заяве Белага дома.

У чэрвені лідэры G7 павінны правесьці відэаканфэрэнцыю, каб абмеркаваць Covid-19. 8 траўня стала вядома, што Джонсан запрасіў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на гэты віртуальны саміт.

Расею перасталі запрашаць на саміты G8 пасьля энэксіі Крыму. У жніўні мінулага года Трамп на саміце G7 нечакана заявіў журналістам, што лідэры «Вялікай сямёркі» абмеркавалі магчымасьць вяртаньня Расіі.

Трамп дапускаў магчымасьць запрашэньня Расеі на саміт G7 у ЗША ў 2020 годзе ў якасьці госьця, але не сустрэў падтрымкі з боку іншых удзельнікаў фармату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG