Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Netflix, Nike, Adidas падтрымалі пратэстоўцаў супраць расізму


Пратэстоўцы каля Белага дому. ЗША
Пратэстоўцы каля Белага дому. ЗША

Амэрыканскія кампаніі, якія працуюць у сфэры тэхналёгіяў, банкаўскай справы, моды і шоў-бізнэсу апублікавалі заявы ў падтрымку дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць паліцэйскага самавольства ў адносінах да афраамэрыканцаў.

Як паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі», стрымінгавы сэрвіс Netflix напісаў у Твітэры, што лічыць сваім абавязкам выказацца ў падтрымку афраамэрыканцаў, якія працуюць у кампаніі. «Маўчанне раўназначнае саўдзелу», — заявіла кампанія Netflix.

На галоўнай старонцы пошукавай сыстэмы Google зьявілася заява аб падтрымцы расавай роўнасьці для ўсіх, хто да яе імкнецца.

Сацыяльная сетка Твітэр ўнесла ў сваёй афіцыйны акаўнт хэштэг #BlackLivesMatter — «Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне».

«Расізм застаецца крыніцай вялізнай колькасьці болю і звыродлівасьці ў нашым грамадзтве», — заявіў у сваім блогу фінансавы дырэктар Citibank, афраамэрыканец Марк Мэйсан. Ён лічыць, што «пакуль гэта так, ідэалы свабоды і роўнасьці, паважаныя Амэрыкай, застануцца недасяжнымі».

Буйны рытэйлер Target, чые крамы па ўсёй краіне падвергліся марадзёрству, таксама выступіў у падтрымку пратэстоўцаў. Кіраўнік кампаніі, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Мінэапалісе, заявіў, што сьмерць Джорджа Флойда вызваліла «боль, які гадамі назапашваўся».

Кампанія Nike апублікавала ў «Твітэры» відэаролік у падтрымку пратэстоўцаў з тэкстам: «Не заплюшчвайце вочы на расізм. Ня мірыцеся з тым, што ў нас адбіраюць жыцьці нявінных. Не дапускайце больш адгаворак». Канкурэнт Nike, кампанія Adidas, зрабіла рэпост гэтага твіту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG