Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі абурылася пазыцыяй адміністрацыі ЗША наконт ролі СССР у вайне


МЗС Расеі
МЗС Расеі

Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.

Падставай для заявы МЗС стаў пост у інстаграме, апублікаваны ад імя Белага дома: «8 траўня 1945 году, Амэрыка і Вялікая Брытанія атрымалі перамогу над нацыстамі! Амэрыканскі дух будзе заўсёды перамагаць. Так заўсёды і адбываецца».

«Выклікаюць скрайняе абурэньне спробы скажэньня вынікаў разгрому нацызму і вырашальнага ўнёску нашай краіны, якія не спыняюцца ў Вашынгтоне нават ва ўрачыстыя дні ўсеагульнага сьвяткаваньня 75-гадовага юбілею Перамогі» — гаворыцца ў заяве замежнапалітычнае Міністэрства замежных спраў Расеі.

Міністэрства падкрэсьлівае, што прыпісваньне галоўнай заслугі ў разгроме агульнага ворага толькі «Амэрыцы і Вялікай Брытаніі» ідзе насуперак прынятай 25 красавіка прэзыдэнтамі РФ Уладзімірам Пуціным і ЗША Дональдам Трампам заявай з нагоды гадавіны гістарычнай сустрэчы савецкіх і амэрыканскіх салдат у 1945 годзе на Эльбе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG