Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае ад ЗША 1,7 мільёна даляраў на барацьбу з каранавірусам 


Дзярждэпартамэнт ЗША, Вашынгтон
Дзярждэпартамэнт ЗША, Вашынгтон

Злучаныя Штаты Амэрыкі выдзелілі Беларусі 1,7 мільёна даляраў на барацьбу з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Удакладняецца, што сродкі прызначаныя для фінансаваньня лябараторый, актывізацыі выяўленьня выпадкаў COVID-19, узмацненьня эпідэміялягічнага нагляду. Сродкі накіраваныя праз Агенцтва ЗША ў міжнародным разьвіцьці (USAID).

Агулам за апошнія 20 гадоў ЗША выдзелілі Беларусі больш за 300 мільёнаў даляраў.

Цяперашні транш ёсьць часткай дапамогі ад ЗША 120 краінам і міжнародным арганізацыям. Ад пачатку пандэміі на гэтыя мэты зь дзяржаўнага бюджэту ЗША выдаткавана каля 1 мільярда даляраў.

Дапамогу таксама атрымалі і іншыя краіны постсавецкай прасторы: Украіна — 15,5 млн даляраў, Узбэкістан — 3,9 млн, Азэрбайджан — 3,6 млн, Грузія — 2,7 млн, Армэнія — 2,3 млн, Туркмэністан — 920 тысяч, Кіргізстан — 900 тысяч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG