2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
Украінца мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 году. Яго вінавацяць, што ён самавольна пакінуў вайсковую частку.
На сайце Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленьні аб гэтай сустрэчы адзначаецца, што для Беларусі ААН «зьяўляецца адным з найбольш важных вэктараў зьнешняй палітыкі».
У красавіку 2022 году паведамлялі, што за баі ў Кіеўскай вобласьці Арцёму Гарадзілаву датэрмінова прысвоілі званьне гвардыі палкоўніка.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
Ва Ўкраіне, як сьцьвярджаюць спэцслужбы, фіксуюць выпадкі, калі Расея актыўна выкарыстоўвае легалізаваных на ўкраінскай тэрыторыі грамадзян краін-сатэлітаў «для правядзеньня выведна-падрыўной дзейнасьці супраць Украіны».
Аляксандар Вітко нарадзіўся ў Віцебску, яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць яго завялі ў 2014 годзе.
Вугорскі прэм’ер прыехаў ва Ўкраіну на другі дзень пасьля таго, як ягоная краіна пачала старшыняваць у Эўразьвязе.
У Кіеве Віктар Орбан сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць «магчымасьць дасягненьня міру».
За апошнія гады ва Ўкраіне адбылося некалькі рэзанансных забойстваў.
На фота, апублікаваных Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, можна пабачыць апорныя пункты памежнікаў, інжынэрныя абарончыя збудаваньні на мяжы зь Беларусьсю.
«Заўсёды адна і тая схема: замацавацца, узяць тэрыторыю пад акупацыю — вайной, як у нас, або палітычна, або дзьвюма войнамі, як у Чачэніі, па-рознаму», — так прэзыдэнт Украіны ацаніў расейскую палітыку.
Вызваленых з беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу Беларусі і Ўкраіны, потым даставілі верталётам у Кіеў, дзе ў аэрапорце «Жуляны» іх ўжо сустракалі прадстаўнікі ўладаў, сябры і сьвятары.
З пачатку вайны Запароская АЭС страціла сувязь з чацьвёртай станцыяй маніторынгу.
Беларусь павінна пачаць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз пасля вызваленьня ад дэ-факта расейскай акупацыі, цытуе «Эўрапейская праўда» заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага падчас ягонага выступу на адкрыцьці пасяджэньня саміту ЭЗ у Брусэлі.
Раней Украіна падпісала 16 аналягічных дамоваў зь іншымі сваімі партнэрамі, у тым ліку зь Вялікай Брытаніяй, Нямеччынай і Францыяй. Дамова з Эўразьвязам — 17-я.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў законапраект № 9432, які вызначае парадак выкарыстаньня ангельскай мовы на тэрыторыі Ўкраіны. Адпаведная інфармацыя зьявілася на сайце Вярхоўнай Рады.
26 чэрвеня споўнілася роўна два гады, як Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.
Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.
На міжурадавай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Бэльгіі, якая старшынюе ў Радзе ЭЗ, Аджа Лябіб падкрэсьліла задачы, якія будуць абмяркоўвацца ў першую чаргу — судовая рэформа Ўкраіны, барацьба з карупцыяй і адсутнасьць дыскрымінацыі нацыянальных меншасьцяў.
Краіна будзе лічыцца сябрам ЭЗ з даты, вызначанай у дамове аб далучэньні, пры ўмове, што яе ратыфікуюць усе дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу.
За дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча грамадзяніну Ўкраіны пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
У анэксаваным Крыме днём 23 чэрвеня прагрымелі выбухі. Падкантрольны Расні старшыня Севастопаля Міхаіл Разважаеў заяўляе аб трох загіблых і сотню параненых людзях.
Кіроўца не пацярпеў — ён пасьпеў выскачыць з аўтамабіля.
Падазраваныя прыбылі ў Кіеў 2 чэрвеня і арандавалі жытло па розных адрасах.
«Беларусь ужо не ўпершыню такім чынам намагаецца перакласьці адказнасьць на Ўкраіну, што мы трымаем свае войскі і сродкі на мяжы з гэтай краінай», — заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.
За дзень да гэтага Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў аб павелічэньні ўкраінскага кантынгенту на мяжы зь Беларусьсю ў Жытомірскай вобласьці, дзе разьмясьцілі цяжкае ўзбраеньне амэрыканскай і нямецкай вытворчасьці.
У Менску заявілі пра ўзмацненьне аховы мяжы з Украінай — бо ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіна разьмясьціла дадатковыя вайсковыя сілы і цяжкае ўзбраеньне амэрыканскай і нямецкай вытворчасьці.
Агонь распасюдзіўся больш як на 3 тысячы квадратных мэтраў.
Такія вынікі апытаньня, якое правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі (КМІС) з 26 траўня па 1 чэрвеня. Апытана па тэлефоне было 2011 рэспандэнтаў на ўсё тэрыторыі Ўкраіны, падкантрольнай Кіеву.
У Кіеве каля 500 чалавек прынялі ўдзел у «Маршы роўнасьці» — вулічнай акцыі, якую арганізавалі прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці. Гэта першы прайд, які адбыўся ў Кіеве з пачатку паўнамаштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.
ЗША сталі 16-й краінай, зь якой Украіна падпісала двухбаковую дамову пра гарантыі бясьпекі.
Грамадзяне Ўкраіны, якія жывуць у памежных зь беларускай тэрыторыяй населеных пунктах, працягваюць наведваць Беларусь, нягледзячы на падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Стаў вядомы яшчэ адзін выпадак.
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сілаў у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны Cход?
Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
Аб перадачы Ўкраіне самалётаў F-16 заявілі Бэльгія, Нідэрлянды, Нарвэгія і Данія. Украіна разьлічвае ўжо сёлета летам атрымаць гэтую авіяцыйную тэхніку.
Расейскай арміі не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую апэрацыю, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Захадам дзеля захаваньня і разьвіцьця гэтых моваў будзе надавацца дзяржаўная падтрымка.
Кіеўская вобласьць мяжуе зь Беларусьсю. 24 лютага 2022 году расейскія войскі ажыцьцявілі напад на Сумскую, Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці зь беларускай тэрыторыі.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
Украінскія вайскоўцы знайшлі беларускія электронныя кампанэнты ў пашкоджанай у часе баявых дзеяньняў расейскай тэхніцы.
31 траўня Раман Гарылык вярнуўся дадому з расейскага палону разам зь яшчэ 74 украінскімі вайскоўцамі і цывільнымі.
Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае ўвядзеньне абавязковага вывучэньня ангельскай мовы ў дзіцячых садках і на ўсіх узроўнях адукацыі.
Сярод пералічаных арганізатараў і выканаўцаў незаконнага перамяшчэньня дзяцей няма Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова, якія фігуравалі ў адпаведных журналісцкіх расьсьледаваньнях.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне некаторыя яе грамадзяне спрабуюць нелегальна перабрацца за мяжу, каб ня трапіць на фронт. Некаторыя зь іх выбіраюць для гэтага ўкраінска-беларускую мяжу.
Асноўная мэта гэтай апэрацыі — стварыць масавую паніку ва ўкраінскім грамадзтве і адцягнуць войскі на поўнач краіны.
Лінія электраперадач адключалася на кароткі час. Прычыну пашкоджаньняў не назвалі.
Справу аб забойстве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага пакуль расьсьледуюць.
У часе супольнай апэрацыі з калегамі з Польшчы ў 2023 годзе на тэрыторыі краін Эўразьвязу ўжо затрымалі частку мігрантаў.
Загрузіць яшчэ