У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны паведамілі, што за апошні дзень на кароткі час адключалася высакавольтная лінія электраперадач (ЛЭП), празь якую энэргію атрымліваюць спажыўцы Кіеўскай вобласьці.
«Меркаванае месца пашкоджаньня — участак, які праходзіць праз тэрыторыю Беларусі. Цяпер лінія працуе», — паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны.
У той жа час ва Ўкраіне не ўдакладнілі прычын, празь якія высакавольтная лінія адключалася на кароткі час.
Меркавана мова ідзе аб ЛЭП 330 кВ, што праходзіць праз Брагінскі раён Гомельскай вобласьці ў кірунку Кіеўскай вобласьці.
У «Гомельэнэрга» не паведамлялі пра якія-небудзь праблемы і пашкоджаньні на ЛЭП, што знаходзяцца ў памежнай з Украінай тэрыторыі. Летась гэтая лінія некалькі разоў адключалася празь моцныя навальніцы.
Пасьля мэтанакіраванага абстрэлу Расеяй энэргетычных аб'ектаў ва Ўкраіне практычна ва ўсіх рэгіёнах адбываюцца адключэньні электраэнэргіі.
Форум