Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заявіў, што Расея зьбіраецца прадаваць газ «пятай калёне» ўнутры Ўкраіны


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Папярэдні прэзыдэнт Украіны і дэпутат Вярхоўнай Рады Пятро Парашэнка расказаў тэлеканалу «Ўкраіна», што ягоная партыя будзе патрабаваць скліканьня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБО).

Гэта зьвязана з інфармацыяй шэрагу СМІ аб тым, што пяць украінскіх кампаніяў нібыта заключылі кантракты з расейскім «Газпромам» на наўпроставыя пастаўкі газу.

Паводле непацьверджаных зьвестак украінскіх СМІ, пастаўкі маюць пачацца ад 1 студзеня 2020 году. Гаворка ішла пра 65 млрд м³ газу ў 2020 годзе і па 40 млрд м³ штогод у 2021–2024 гадах (у Беларусь з Расеі пастаўляюць каля 20 млрд штогод). Украіна ж не купляла расейскага газу ад 25 лістапада 2015-га.

На думку Парашэнкі, трэба прымаць санкцыі супраць наўпроставых паставак газу з Расеі да ўкраінскай «пятай калёны», бо грошы скарыстаюць для фінансаваньня пракрамёўскіх партыяў і падрыву ўкраінскай дзяржаўнасьці.

Ён кажа, гэтыя дамовы — вынікі «тайных перамоваў» у час саміту «нармандзкай чацьвёркі» ў Парыжы, і гэта пераход за «чырвоныя лініі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG